суббота, 22 ноября 2025 г.

Уладзімір Караткевіч - 95 гадоў з дня нараджэння

"Нястомны вандроўнік і працаўнік, літаратар, 
які пастаянна і грунтоўна працаваў над сабой, 
чалавек невычарпальна светлага настрою, 
які ўмеў смяяцца  як дзіця, 
усёй душой любіць родных людзей, родную зямлю, -
 такім яго ведаюць многія..." 
Янка Брыль
*** 

Перадача "Уладзімір Караткевіч" - Запіскі на палях - Беларусь 24: https://belarus24.by/by/shows/zapiski-na-palyah/zapiski-na-palyakhiu/

***

1. Караткевіч, У. Быў. Ёсць. Буду: кніга паэзіі: для ст.шк.ўзросту. - Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2009. - 152 с.: іл. - (Школьная бібліятэка).

     У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы аднаго з самых любімых беларускіх пісьменнікаў - Уладзіміра Караткевіча, напісаныя ім у апошнія гады жыцця. У іх ён выказаў сваё паэтычнае крэда, думку аб ролі і прызначэнні паэзіі, адказнасці мастака перад  людзьмі.

2. Караткевіч, У. Дзікае паляванне караля Стаха (Апошняя аповесць "Сямейных паданняў роду Яноўскіх", расказаная Андрэем Беларэцкім) / У.Караткевіч. - МІнск: Папуры, 2018. - 272 с.

     Гістарычны дэтэктыў "Дзікае паляванне караля Стаха" - адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930 - 1984). 
     Для шырокага кола чытачоў.
..."І тут...я проста не паверыў сваім вачам.
Ля постаці Бермана выраслі раптам
аднекуль цені коннікаў.
Яны павольна пад'язджалі да чалавека.
Усё гэта рабілася ў поўным маўчанні,
і мёртвая халодная зорка гарэла
над іхнімі галовамі.
У наступны момант гучна пралунаў
пісталетны стрэл, коні перайшлі
ў намёт і змялі чалавечую постаць
капытамі.
Я быў уражаны. Я думаў, што пабачу
сустрэчу мярзотнікаў, а пабачыў
забойства чалавека.
У вачах маіх пацямнела, і калі я ачуняў, то пабачыў, што коннікаў ужо не было.
Жахлівы нялюдскі крык прагрымеў недзе
над балотамі, і быў у ім жах, гнеў,
адчай - чорт ведае, што такое.
Але я не спалохаўся. Між іншым, я ніколі з тых часоў не баяўся.
Усё жахлівае, што я сустракаў
пасля тых дзён, мне сустракаў
нявартай дробяззю."

3.  Караткевіч, У. З вякоў мінулых: Апавяданні, аповесці: для сярэд. і ст.шк. узросту / Маст. А.Аляксандровіч. - Мн.: Нар. асвета, 1990. - 432 с.: іл. 

     У кнігу ўвайшлі вострасюжэтныя творы на гістарычную тэму, якія расказваюць пра жыццё нашых продкаў, іх высакароднасць і душэўную прыгажосць, мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў.

4. Караткевіч, У. Зямля пад белымі крыламі: Нарыс. Дзікае паляванне караля Стаха: Аповесць: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. А.У. Басалыга. - Мн.: Юнацтва, 1995. - 368 с.: іл.- (Шк.б-ка).


     У гэтай кнізе ідзе размова пра прыроду роднага краю, фауну і флору, фальклор і этнаграфію, пра далёкае і блізкае мінулае. Гэтыя творы У.Караткевіча пра любоў да Айчыны.

5. Караткевіч, У.С. На Беларусі Бог жыве...: вершы, паэмы / Уладзімір Караткевіч; уклад. В.Шніпа. - Мінск: Маст. літ., 2008. - 254 с. - (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

     У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа Уладзіміра Караткевіча (1930 - 1984) увайшлі паэтычныя творы, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры. Яны вызначаюцца рамантачнай узнёсласцю і грамадзянскай страснасцю, нечаканай вобразнасцю і глыбінёй зместу.

6. Караткевіч, У.С. Каласы пад сярпом тваім: раман: для ст. шк. узросту / Уладзімір Караткевіч. - Мінск: Маст. літ., 2008. - 814 с. - (Бібліятэка школьніка).


     "Каласы пад сярпом тваім" - адзін з найлепшых гістарычных раманаў ў беларускай літаратуры. Уладзімір Караткевіч па-майстэрску ўзнаўляе панараму жыцця краю напярэдадні паўстання 1863 года. Чытач трапляе ў магнацкі палац і сялянскую хату, у гімназічны клас і на велікасвецкі баль і разам з галоўным героем рамана Алесем Загорскім адкрывае для сябе прыгажосць, веліч і трагедыю сваёй радзімы - Беларусі.

7. Караткевіч У. Ладдзя Роспачы: Аповесці / Уклад., прадм. А. Вераб'я. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 239 с. - (Школьная бібліятэка). 


     Кнігу класіка нашай літаратуры Уладзіміра Караткевіча складалі папулярныя аповесці "Сівая легенда", "Ладдзя Роспачы" і "Чазенія", якія з цікавасцю і захапленнем чытае не адно пакаленне чытачоў.
"Ладдзя Роспачы - гэта Беларусь, якая, пераадольваючы змрок забыцця, бяспамяцтва і жахі апраметнай, уваскрасае і адраджаецца. Ад смерці і знікнення яе ратуе Гервасій Выліваха - жыццялюб, мастак (ён не растаецца з лютняй і ў царстве Смерці), абаронца людзей і шчыры патрыёт роднай зямлі. У. Караткевіч сцвярджае, што любоў, цярпенне, смех і жартаўлівасць дазволілі беларускаму народу выстаяць у самых неспрыяльных умовах".
Анатоль Верабей

8. Караткевіч Ул. Хрыстос прызямліўся ў Гародні: для ст. шк. узросту. - Мн.: Ураджай, 1998. - 479 с. - (Школьная бібліятэка).


      Шырока вядома твор славутага беларускага пісьменніка - пра сярэдневякоўе, пра тыя змрочныя часы, калі наш народ знаходзіўся пад прыгнётам царквы і феадалаў.
"Раман Ул.Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае ў беларускай літаратуры адметнае месца...
Пісьменнік развіў у творы традыцыі "карнавальнай літаратуры", плённа выкарыстаў гратэск. Раман увабраў у сябе і традыцыі фальклорнай смехавой культуры.
Пісьменнік вельмі арыгінальна глянуў на падзеі гістарычнай даўнасці. Прыгодніцкі сюжэт ён напоўніў сацыяльна-філасофскім і псіхалагічным зместам, багата выкарыстаў матэрыялы хронік і летапісаў, біблейскія тэксты і вытрымкі з мастацкіх твораў, народныя выслоўі..."
Анатоль Верабей

9. Караткевіч, У.С. Чорны замак Алшанскі: раман: для дзяцей ст. шк. узросту / Уладзімір Караткевіч. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2024. - 374 с. - (Школьная бібліятэка).

У дэтэктыўным рамане "Чорны замак Альшанскі" выявіўся адзін з галоўных эстэтычных прынцыпаў пісьменніка - значнасць арганічнай повязі часоў. Галоўны герой Антон Косміч кажа: "Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае - асуджаны перажыць яго, безліч разоў".
Анатоль Верабей

Перадача "Уладзімір Караткевіч" - Запіскі на палях - Беларусь 24: https://belarus24.by/by/shows/zapiski-na-palyah/zapiski-na-palyakhiu/