За старонкамі падручніка - віктарына

 Чывель А. "За старонкамі падручніка" з  часопіса "Бібліятэка прапануе". - 2021. - № 12. - С.11- 14.

Віктарына

  1. Назавіце 28-ю літару беларускага алфавіту. (ы)
  2. Якое свята ў народным календары рысвечана "жывому агню"? (Купала)
  3. Што азначае фразеалагізм "бібікі біць"? (Ленавацца)
  4. У старажытнай беларускай хаце ля ўваходу справа - мыцельнік і печ. А што рабілі ў мыцельніку? (Мылі посуд)
  5. Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік і дзе? ( Ў, у Полацку)
  6. Дзе і кім была выдадзена першая кніга на беларускай мове? ( У Празе, Францыскам Скарынам)
  7. Устаўце слова ў прыказку: "Старога...на мякіне не правядзеш". (Вераб'я)
  8. Перакладзіце на беларускую мову словы: кукушка, періла, летучая мышь. (Зязюля, балясіны, кажан)
  9. Назавіце імя і прозвішча беларускай пісьменніцы, якая стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. (Светлана Алексіевіч)
  10. У.Караткевіч пісаў у кнізе "Зямля пад белымі крыламі": ...на ўсход ад Беларусі буслы ўжо амаль не водзяцца. Так што нават цікава, а хто там прыносіць..." Закончыце! (Дзяцей)
  11. Для паштучнага падліку тавару нашы продкі мелі такую меру, як тузін. Колькі штук уваходзіла ў тузін? (12)
  12. Якая беларуская страва напамінае назваю старэйшую родзічку? (Бабка)
  13. Даўнейшая назва шклозавода. (Гута)
  14. Які прадмет гардэробу называлі шнуроўкамі? (Гарсэт)
  15. Літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча. (Янка Купала).
  16. Які прадмет з'яўляўся адвечным спадарожнікам чалавека ў жыцці? На вяселлі, у чырвоным куце, на крыжы, хлеб-соль. (Ручнік)
Конкурс "З'явы прыроды". Вам неабходна адгадаць з'яву прыроды, зашыфраваную ў вершы.
Гай страсянуўся, дрогнула поле,
Долы той гук паняслі.
Ў гэтым раскаце чуецца воля,
Чуецца радасць зямлі. (Якуб Колас "Першы гром")

Сыплюцца кроплі часта і дробна,
Ціха па стрэсе бубняць.
Смутак наводзіць шум іх жалобны,
Смутку таго не суняць. (Якуб Колас "Асенні дождж)

Шпаркі і сьмелы ў захопленьні,
Лёгка праскочыў праз плот,
Штось зашумеў між каноплямі,
Борзда мінуў агарод. (У.Жылка "Вецер")

...вішняе
Перахіліўся за парканы.
І не мінеш яго ніяк,
Кранеш - і цветам серабраным
Асыпе з галавы да ног.(Максім Танк "Зіма на бацькаўшчыне")

І абрусам вышываным
Засцілаюцца паляны,
Далягляд і дол.
На вяселле зімкі жвавай
З дзедам грозным і ласкавым,
На багаты стол. (Рыгор Барадулін "Першы снег")

Кроме того, обращаем ваше внимание на ресурс: 


В соответствии с Программой мер по реализации Концепции развития молодежного движения в Республике Беларусь игра составлена по следующим направлениям:
2) «А память священна»;
3) «Спадчына»;
4) «Природа – наш дом, ты хозяин в нем»
2) Міфалогія. Казкі, легенды, паданні
3) Геральдыка гарадоў і вёсак Беларусі
4) Літаратура Беларусі
5) Прафесіі
6) Геаграфія Беларусі
7) Птушкі Беларусі
8) Фаўна Беларусі
10) Я гражданин Республики Беларусь!
1) «Я гражданин Республики Беларусь»;
Игра-викторина состоит из восьми разделов:
1) Символы и атрибуты ОО «БРПО
и двух бонусных кроссвордов:
9) Знаете ли Вы Беларусь?
10) Я гражданин Республики Беларусь!