Крыжаванка

 "Бібліятэка прапануе". № 7/2023 - Хадасевіч Н. "Культурная спадчына Беларусі".

У заданні зашыфравана ключавая фраза: "Ведай, любі, шануй сваё, роднае".
1. Кветка, сімвал народнага мастацтва.
2. Сусветна вядомы беларускі вакальна-інструментальны ансамбль.
3. Музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій на Міншчыне.
4. Беларускае "мора".
5. Старажытны музычны інструмент у выглядзе дудкі.
6. Старадаўні лялечны тэатр.
7. Пачуццё сардэчнасці, прыхільнасці, адданасці чаму-, каму-небудзь.
8. Птушка, сімвал нацыянальнай чысціні.
9. Падаючая зорка.
10. Беларускі фальклорна - харэграфічны ансамбль.
11. Імя грэчаскай багіні хараства па-беларуску.
12. Беларускі народны танец.
13. Уладар пушчы.
14. Сінонім да слова "Радзіма".
15. Ручны ткацкі станок для вырабу тканін.
16. Галоўная рэзідэнцыя Радзівілаў.
17. "Другі хлеб" беларусаў.
18. Беларускі "шоўк".
19. Нацыянальны беларускі напой.
20. Сталіца беларускай духоўнасці, самы старажытны горад Беларусі.
21. Рамяство, выраб драўлянага посуду з клёпак.
22. Галоўная якасць у характары народа.
23. Традыцыйнае беларускае рамяство, від жівапісу на палатне, народная размалёўка.
24. Нястомны пісьменнік-вандроўнік, літаратар, пачынальнік сучаснай гістарычнай прозы.
Адказы: Васілёк, "Песняры", Дудуткі, Нарач, Жалейка, Батлейка, Любоў, Бусел, Знічка, "Харошкі", Мідавіца, "Лявоніха", Зубр, Айчына, Кросны, Нясвіж, Бкльба, Лён, Бярозавік, Полацк, Бондарства, Гасціннасць, Маляванка, Караткевіч.