ЦИТАТА МЕСЯЦА

"Любите книгу всей душой. Она не только ваш лучший друг, но и до конца верный спутник". М.А.Шолохов

Размаўляй са мной па-беларуску

     Кажура, В.В. Скажы так, каб я зразумеў / В.В.Кажура. - Мінск: Выдавецкі цэнтр БА "Конкурс", 2022. - 128 с.: іл.

     Ці задумываліся вы, чаму навучальная ўстанова называецца менавіта "школа"? Як вялося навучанне ў даўнейшыя часы? Чаму у школе працуюць настаўнікі? Гэта кніга складаецца з сямі частак. 

     У першай частцы расказваецца пра найбольш пашыраныя навучальныя ўстановы, пра іх узнікненне, пра асаблівасці навучання ў іх далёкай старажытнасці да нашых дзён. 

      У другой частцы падаюцца невялікія замалёўкі з жыцця, якія ствараюць вобраз Беларусі.

      Трэцяя частка раскрывае ролю і значэнне ведаў у жыцці чалавека.

      Чацвёртая частка прысвечана моладзеваму слэнгу і вызначэнню прычын яго ўзнікнення, а пятая частка - лексіцы сучаснай беларускай мовы.

      У шостай частцы тлумачыцца паходжанне асобных устойлівых выразаў, а сёмая - гэта наш дапаможнік, тут даюцца падказкі да заданняў.

***

Сённяшні дзень пачаўся з аўдыёзапісу апавядання "Асенні шолах верасня", аўтар Вячаслаў Стома, з кнігі "У нерушы дзікай прыроды". 

Кніга запрашае чытача ў захапляюча падарожжа ў свет жывой прыроды, расказвае пра жыццё і звычкі звяроў, рыб, а таксама пра багацце і разнастайнасць флоры нашай краіны.

https://drive.google.com/file/d/1WYU7C-ygTj_JwLpt59qbXnhJ3phJ4Kws/view?usp=sharing

Артур Вольскі. Татаў родны куток. Зборнік для чытання ў IV класе. частка 1.

https://drive.google.com/file/d/13sdpz_RrT2G1p7yexu1QwR6CrcJo_piQ/view?usp=sharing

Татаў родны куток

Па маленькім,
зялёным, як сад,
гарадку
крочыць тата,
узяўшы
мяне за руку.
Я амаль паспяваю
за ім - крок у крок.
Тата кажа: - Глядзі,
прыглядайся, 
сынок.
Для мяне, 
як для птушкі,
быў ён
родным гняздзечкам -
гарадок,
што даўней
называўся мястэчкам.
Я адсюль 
паляцеў
у нязведаны свет...
Мне б 
за татам прайсці
шлях яго - 
след у след!..

Вячаслаў Стома. У нерушы дзікай прыроды. - Фарбы кастрычніка

Я помню ўсё...: вершы, апавяданні: для мал.шк.узросту/ уклад. У.Ліпскі, М.Чарняўскі; прадм.У.Ліпскага, П.Прыходзькі. - 3-е выд., перагледж.- Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2023. - 144 с.: іл. - (Серыя "Бібліятэка часопіса "Вясёлка"").
      Упершыню пад адной вокладкай сабраны ўспаміны вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны былі дзецбмі. Яны сталі сведкамі трагічных падзей 1941 - 1945 гадоў. Апавяданні і вершы дзяцей вайны прасякнуты верай, што падобнае ніколі не паўторыцца.
     Кнігу можна выкарыстоўваць на класных гадзінах, пазакласных мерапрыемствах і ўроках мужнасці, каб паказаць сучасным дзецям вайну вачыма іх аднагодкаў, абудзіць гонар за свой народ і Радзіму.

Максім Танк

-Загінула маці, разбурана хата, - 
Прысеўшы на траўцы, хлапчук расказаў.
І зноў мы адчулі, былыя салдаты,
Як глыбака боль сэрца нам пранізаў.

Малога сагрэлі, як роднага сына,
Як толькі апаў змрок вячэрні густы.
З пайком франтавым на ваеннай машыне
Яго мы ў глыбокі адправілі тыл.

Я ўпэўнен, ён вырас пад сонцам Радзімы
І, можа, забыў перажытыя дні.
Адно не магу я забыць, як тады мы
Сустрэліся з ім на дарогах вайны.