ЦИТАТА МЕСЯЦА

"Самая большая роскошь - это роскошь человеческого общения". Антуан де Сент-Экзюпери

Ярлыки

Чытаем па-беларуску

 КНІГІ СЕРЫІ "ШКОЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА"



Беларускія народныя казкі: для мал. і сярэд. шк. ўзросту /  склад. В.В. Давідовіч  [і інш.].—Мінск:  Беларус. Энцыкл. Імя П.Броўкі, 2009. —с.336: іл. (Школьная бібліятэка).

У зборнік уключаны дзіцячыя казкі са скарбніцы шэдэўраў беларускага фольклору. Юны чытач здзейсніць цудоўнае падарожжа ў таямнічы свет, які створаны народнай фантазіяй.

Залатая раніца: казкі, апавяданні, вершы: для дзяцей мал. шк. узросту / уклад. Вольга Аляксеева.—Мінск: Звязда, 2015.—240 с.- (Школьная бібліятэка).

У зборнік "Залатая раніца" даўно вядомай серыі "Школьная бібліятэка" ўвайшлі творы самых вядомых беларускіх пісьменнікаў, такіх як П.Броўка, М.Пазнякоў, М.Танк, У.Ліпскі, У.Карызна, Н.Галіноўская, Я.Сіпакоў, Я.Купала, С.Грахоўскі, Я.Колас, В.Жуковіч, А.Вольскі,У.Ягоўдзік, В.Вітка, У.Караткевіч, Цетка і іншыя. Гэта казкі, апавяданні, вершы, песні, на якіх выхавалася ўжо некалькі пакаленняў дзяцей, што сведчыць пра неўміручасць гэтых твораў і талент іх аўтараў. Побач з аўтарскімі творамі - і народныя, якія ніколі не страцяць сваю актуальнасць, мудрасць і ўнікальнасць.


Зборнік апавяданняў для пазакласнага чытання вучняў пачатковай школы: для мал.шк.узросту / склад. Л.Ф.Кузняцова, Н.У.Антонава.—Мінск: Беларусь, 2011.—271 с.—(Школьная бібліятэка).

У кнігу увайшлі апавяданні беларускіх пісьменнікаў Міхася Пазнякова, Міколы Янчанкі, Валянціна Мысліўца, Наталлі Бучынскай, Уладзіміра Ягоўдзіка, Янкі Галубовіча, Георгія Марчука.

 Крынічка  народнай творчасці: зборнік фальклорных твораў: для дзяцей мал.шк.узросту / склад.: А.У.Івановіч, А.А.Сабіч.—Мінск: Беларусь, 2013.—222 с.- (Школьная бібліятэка).

 У кнігу ўвайшлі творы вуснай народнай творчасці: калыханкі, забаўлянкі, скорагаворкі, прыказкі і прымаўкі, казкі і інш. Таксама дадзены апісанні і правілы дзіцячых гульняў.

Распэ, Э. Прыгоды барона Мюнхаўзена / Эрых Распэ. Браты Львінае сэрца / Астрыд Лінгрэн: для дзяцей мал. шк. узросту.—Мінск: Звязда, 2014.—176 с.—(Школьная бібліятэка).

 У зборнік увайшлі два творы для дзяцей—”Прыгоды барона Мюнхаўзена” Эрыха Распэ і “Браты Львінае Сэрца” Астрыд Лінгрэн.

 Уклад нямецкага пісьменніка Рудольфа Эрыха Распэ ў развіццё нямецкай і сусветнай літаратуры другой паловы ХVІІІ ст. немагчыма пераацаніць. Менавіта ён абудзіў цікавасць сваіх суайчыннікаў да старажытнай германскай паэзіі, да Бібліі як аднаго з самых старажытных і значных літаратурных помнікаў.

     Сусветную вядомасць прынесла Р.Э.Распэ кніга пра прыгоды барона Мюнхгаўзена, выдадзеная ў Лондане ў 1786 г. на англійскай мове.

     Неабмежаванасць фантазіі—вось што ўласціва творам знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Яе займальныя і дынамічныя аповесці перакладзены больш чым на 60 моў свету. А.Ліндгрэн узнагароджана  Міжнародным залатым медалём Х.К.Андэрсэна за гуманістычны характар творчасці. Яшчэ пры жыцці суайчыннікі паставілі пісьменніцы помнік.


Цудадзейны карагод: зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе.
У 2 ч.Ч.1. / уклад. І.Г.Волкова.—МІнск: Народная асвета, 2018.—264 с.: іл.—(Школьная бібліятэка).

 У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў—класікаў і сучасных аўтараў.


Цудадзейны карагод: зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч.Ч.2. / уклад. І.Г.Волкова.—М
інск: Народная асвета, 2018.—303 с.: іл.—(Школьная бібліятэка).

 У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў—класікаў і сучасных аўтараў.


 Чарадзейнае слова: зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе / склад. І.М.Наронская.—Мінск: Беларусь, 2016.—383 с.- (Школьная бібліятэка).

 У кнігу ўвайшлі народныя творы, а таксама вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў.

Зборнік для чытання ў ІV класе (частка 1): для дзяцей малодшага школьнага узросту / склад. Н.У.Антонава.—Мінск: Беларусь, 2020.—175 с.—(Школьная бібліятэка).

     Мы можам мільёны разоў паўтарыць, што дзеці—наша будучыня. Але ёсць рэальныя справы… І кнігавыданне—гэта адна з  найважнейшых спраў, таму што менавіта праз слова перадаюцца каштоўнасці нашай беларускай сям’і і, наогул, засвойваюцца ўсе астатнія веды. Калі мы адмаўляем дзецям у беларускай кнізе—значыць, аддаём іх каму заўгодна, толькі не займаемся выхаваннем самі.

                                                                                                             Алена Масла

 Зборнік для чытання ў ІV класе (частка 2): для дзяцей малодшага школьнага узросту / склад. Н.У.Антонава.—Мінск: Беларусь, 2021—224 с.—(Школьная бібліятэка).

Сярэбраная манетка: замежныя казкі: для сярэд. шк.узросту / склад. В.В.Давідовіч.—Мінск: Беларус. Энцыкл. Імя П.Броўкі, 2010.—400 с.: іл.—(Школьная бібліятэка).

Казкі Андэрсена Х.К., Братоў Грым, Д.Р. Кіплінга, Ф. Зальтэна з’яўляюцца сапраўдным скарбам замежнай літаратуры. У іх распавядаецца аб барацьбе дабра са злом, неверагодных прыгодах у свеце прыроды, яны незаўважна робяць кожнага, хто іх чытае, напасрэдным удзельнікам казачных падзей.
Паводле гэтых казак зняты шэраг мультфільмаў і мастацкіх фільмаў.

 Буторына, І.А. Літаратурныя зярняткі, або развіццё творчых здольнасцей маленькага чытача: дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / І.А. Буторына.—Мінск: Рэдакцыя газеты “Звязда”, 2012.—200 с.

      У дапаможнік ў займальнай форме прапануюцца  разнастайныя заданні, накіраваныя на ўдасканаленне навыку чытання, фарміраванне чытацкіх уменняў, развіццё маўлення і творчых здольнасцей вучняў пачатковых класаў. Апісваюцца прыёмы працы з прыказкамі, загадкамі, вершамі, небыліцамі, казкамі. На прыкладах падабранага аўтарам літаратурнага матэрыялу вучням даецца магчымасць  развіцця літаратурных здольнасцей.

     Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў, бацькам і ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай.

 Партрэты беларускіх пісьменнікаў на ўроках  літаратурнага чытання ў пачатковай школе (10 партрэтаў).—Мінск: “Пачатковая школа”, 2017.

 Камплект дэманстрацыйных матэрыялаў “Партрэты беларускіх пісьменнікаў” прысвечаны айчынным класікам дзіцячай літаратуры, з творамі якіх вучні знаёмяцца на ўроках чытання ў пачатковых класах. Выданне ўтрымлівае: каляровыя партрэты; цікавыя біяграфічныя факты з дзяцінства будучых мастакоў слова; спісы аўтарскіх зборнікаў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту; кароткі агляд жыццёвага і творчага шляху кожнага пісьменніка. Выкарыстанне дадзеных матэрыялаў будзе садзейнічаць пашырэнню кругагляду вучняў, абуджэнню ў іх цікавасці да вывучэння нацыянальнай культуры і літаратуры, павышэнню матывацыі да чытання на роднай мове.

Белякова, Р.М. Беларускія народныя гульні ў пачатковай школе: Дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў.—Мн.: “Асар”, - 1997.—40 с.: іл.

 Змест

Масавыя гульні тыпу “ўсе з усімі”

Гульні-адзінаборствы тыпу “сам за сябе”

Камандная гульня тыпу “каманда за каманду”

Дадатак 1, 2, 3

Кнігі рэкамендаваныя для чытання з 5 па 11 клас

    


Зборнік беларускага фальклору: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту]. - Мінск: Вышэйшая школа, 2010. - 253, [1] с. – (Школьная бібліятэка).

 Уключае лепшыя фальклорныя матэрыялы, запісаныя на тэрыторыі Беларусі ў канцы ХІХ—пачатку ХХ ст. вядомымі вучонымі-фалькларыстамі, этнографамі, мовазнаўцамі і літаратарамі: А.К.Сержпутоўскім, П.В.Шэйнам, Р.Р.Шырмам, Н.С.Гілевічам і інш. Легенды, паданні, казкі, прыказкі,   прымаўкі і песні даюць ўяўленне аб светапоглядзе беларусаў, іх інтарасэх і звычаях.

Змяшчае гукавы электроны дададтак з запісам тэксту легендаў, паданняў і казак, які прызначаны для праслухоўвання на CD/DVD прайгравальніках з падтрымкай фармату .mp3 ці на камп’ютарах з канфігурацыяй не ніжэй чым  Pentium ІІ, абсталяваных гукавой картай, устройством для ўзнаўлення гуку і дадаткам для ўзнаўлення.mp3 файлаў. 

Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі: для мал.і сярэд. шк.узросту / склад.Б.Клепікаў.—Мінск: Беларус. Энцыкл. Імя П.Броўкі, 2010.—304 .—(Школьная бібліятэка).

 Творы У. Бутрамеева, А. Марцiновiча, I. Маслянiцынай i М. Багадзяжа знаёмяць чытача з выдатнымi гiстарычнымi асобамi беларускай зямлi. У займальнай папулярнай форме яны выкладаюць старажытную гісторыю Беларусі, вучаць любіць свій край. Кніга будзе цікавай для ўсіх, хто жадае ведаць гісторыю Беларусі.


Голасам душы і сэрца: зборнік апавяданняў і казак / [укладальніца А. Спрынчан]. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. - 132, [2] с. – (Школьная бібліятэка).

У гэты зборнік увайшлі апавяданні і казкі для чытання ў 5 класе Каруся Каганца, Алеся Гаруна, Якуба Коласа, Уладзіміра Дубоўкі, Янкі Брыля, Вячаслава Адамчыка і інш. Ён зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства.


Старажытная беларуская літаратура : зборнік : літаратура Сярэднявечча. Літаратура эпохі Адраджэння, Барока. Класіцызм. Асветніцтва. Ад рамантызму да рэалізму : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту]. - Мінск : Вышэйшая школа, 2010. - 381, [1] с. ; 22 см. - (Школьная бібліятэка).

У зборнік уключаны творы старажытнай пісьменнасці вялікіх гуманістаў-асветнікаў Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, С. Полацкага і інш. У асноўным гэта летапісы, жыціі, палітычная сатыра — літаратура, у якой ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы.

 Кнігі рэкамендаваныя для чытання ў 6 класе


Радзіма мая дарагая: зборнік твораў для 6-га класа. У 2 кн. Кн. 1 / уклад. Віктара Шніпа. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. – 478 с. – (Школьная бібліятэка).
У гэты зборнік увайшлі творы для чытання ў 6 класе такіх вядомых пісьменнікаў, як Якуб Колас, Янка Маўр, Янка Брыль, Іван Навуменка і інш.



Радзіма мая дарагая: зборнік твораў для 6-га класа. У 2 кн. Кн. 2 /  уклад. Віктара Шніпа. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2018. – 430 с. – (Школьная бібліятэка).
У гэта зборнік увайшлі творы для чытання ў 6 класе Івана Навуменкі, Алеся Пальчэўскага і Андрэя Федарэнкі.

Кнігі рэкамендаваныя для чытання ў 7 класе


У сэрцы слова адзавіся : зборнік для 7 класа / уклад. Віктар Шніп. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. — 533 с. — (Школьная бібліятэка).

 У гэты зборнік увайшлі творы для чытання ў 7 класе: Вячаслава Адамчыка, Янкі Брыля, Алены Васілевіч, Уладзіміра Караткевіча, Паўла Місько, Івана Пташнікава і інш. Ён адрасаваны школьнікам, настаўнікам, студэнтам і ўсім аматарам прыгожага беларускага пісьменства.

У сэрцы слова адзавіся : зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн.2./ уклад. Віктар Шніп. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 407 с. — (Школьная бібліятэка).



Кнігі рэкамендаваныя для чытання ў 8 класе


 Зборнік твораў для дадатковага чытання ў 8 класе.—Мінск: Беларусь, 2018.—351 с.—(Школьная бібліятэка).

 У зборнік увайшлі творы вядомых беларускіх пісьменнікаў: В. Адамчыка,

А. Бадака, В. Вольскага, А. Дударава, В. Карамазава, У. Караткевіча, І. Пташнікава, М. Стральцова, І. Чыгрынава. Аўтары апісваюць родную зямлю, прыроду, раскрываюць народны лад жыцця, звяртаюцца да вечных чалавечых каштоўнасцей.


Кнігі рэкамендаваныя для чытання ў 9 класе


 Балада камянёў: паэтычныя творы для дадатковага чытання ў 9 класе / склад.В.А.Шніп.—Мінск:Беларусь, 2019.—222 с.- (Школьная бібліятэка).

 У зборніку змешчаны раней апублікаваныя творы беларускіх паэтаў Я.Янішчыц, В.Шніпа, М.Шабовіча, М.Маляўкі, многія з якіх добра вядомыя чытачам, што сочаць за сучаснай беларускай паэзіяй.


Зборнік празаічных твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 9 класе: для ст.шк.узросту.—Мінск: Беларуская Энцыклапедыя Петруся Броўкі, 2020.—168 с.: іл.—(Школьная бібліятэка).

 Знаёмыя паэтычныя радкі “Ад прадзедаў спакон вякоў // Мне засталася спадчына…” Я.Купалы лепш за іншыя адлюстроўваюць тэматычную сувязь твораў, якія ўвайшлі ў кнігу. У ёй гэта ж паэтычная думка думка стане для чытача духоўным арыенцірам на шляху спасціжэння нашай агульнай нацыянальнай прыгожай славеснасці.


І сэрцам, і думамі: зборнік паэтычных твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 9 класе / уклад. Аксана Спрынчан.—Мінск: Мастацкая літаратура, 2020.—398 с.- (Школьная бібліятэка).

У гэты зборнік увайшлі вершы і паэмы для вывучэння беларускай літаратуры ў IХ класе. Класіка ад Міколы Гусоўскага да Яўгеніі Янішчыц зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства.


Кнігі рэкамендаваныя для чытання  ў 10-м класе


 Зборнік драматычных твораў для вывучэня ў 10 класе.—Мінск: Беларусь, 2022.—199 с.—(Школьная бібліятэка).

 У зборнік увайшлі драматычныя творы вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія сваімі п'есамі не толькі ўзбагацілі айчынную літаратуру і нацыянальны тэатральны рэпертуар, але і ўнеслі ўклад у сусветную скарбніцу мастацкага слова.


Мой народ, мая Айчына: зб.празаіч. тв. для вывучэння бел.літ. у 10-м кл.: для ст.шк.узросту.—Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021.—448 с.: іл.- (Школьная бібліятэка).

 На старонках кнігі чытач знойдзе сваю тэму для роздуму ў асабістых пошуках адказаў на пытанні пра сэнс жыцця: як будаваць і ўзмацняць гуманныя зносіны паміж людзьмі, як не страціць мары, веры, надзеі, кахання і ўпэўнена ісці да зор...

 Светлых дзён хараство: зборнік паэтычных твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 10-м класе / укладальніца Аксана Спрынчан.—Мінск: Мастацкая літаратура, 2021.—334 с.- (Школьная бібліятэка).

У гэты зборнік увайшлі вершы і паэмы для вывучэння беларускай літаратуры ў 10 класе. Класіка ад Яна Чачота да Анатоля Грачанікава зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства.

Кнігі рэкамендаваныя для чытання ў 11-м класе

Паэтычныя творы для дадатковага чытання ў ХІ класе: для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту / склад. С.І.Моўчан.—Мінск: Беларусь, 2022.—383 с.- (Школьная бібліятэка).
У кнігу ўвайшлі творы сучасных беларускіх паэтаў, лірыка якіх насычана жывапіснымі, нібы з мастацкіх палотнаў, пейзажамі, прыгажосцю адносін закаханых, мудрымі філасофскімі роздумамі, пафасам непарыўнай сувязі чалавека з гісторыяй і лёсам сваёй краіны, яскравымі вобразамі і сюжэтамі, адметная сакавітай мовай.

 Празаічныя творы для дадатковага чытання ў 11 класе: апавяданне, запісы, мініяцюры, эсэ / уклад. Вольга Рацэвіч.—Мінск: Звязда, 2018.—296 с.—(Школьная бібліятэка).

 У зборнік увайшлі творы выбітных пісьменнікаў Алеся Жука і Янкі Брыля, якія прадстаўляюць класічную беларускую прозу ХХ стагоддзя. А.Жук—адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў. Творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю. Грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з’яўляюцца роздумамі над жыццём.

 Празаічныя творы для вывучэння беларускай літаратуры ў ХІ класе: апавяданні, навелы, эсэ: для дзяцей ст.шк.узросту / укл. Наталля Крыцкая.—Мінск: Звязда, 2022.—232 с.- (Школьная бібліятэка).

 У зборнік увайшлі творы выбітных пісьменнікаў: Івана Навуменкі, Міхася Стральцова, Геогія Марчука і Алеся Марціновіча, - якія прадстаўляюць класічную беларускую прозу 60-х гадоў ХХ—пачатку ХХІ стагоддзя.

 

Паэтычныя творы для дадатковага чытання ў ХІ класе: для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту / склад. С.І.Моўчан. Мінск: Беларусь, 2022.—383 с.—(Школьная бібліятэка).

 У кнігу ўвайшлі творы сучасных беларускіх паэтаў, лірыка якіх насычана жывапіснымі, нібы з мастацкіх палотнаў, пейзажамі, прыгажосцю адносін закаханых, мудрымі філасофскімі роздумамі, пафасам непарыўнай сувязі чалавека з гісторыяй і лёсам сваёй краіны, яскравымі вобразамі і сюжэтамі, адметная сакавітай мовай.

   Кнігі рэкамендаваныя для чытання ў 9-11 класе


Роднай старонцы: зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст. / [уклад. Т. Ф. Рослік]. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — 272 с. — (Школьная бібліятэка).

 У зборнік уключаны празаічныя, паэтычныя і драматургічныя творы канца XVIII – пачатку XX ст., якія ўвайшлі ў скарбонку беларускай нацыянальнай літаратуры.


Ад сентыменталізму да рэалізму : зборнік твораў пісьменнікаў 2-й паловы XIX cтагоддзя / уклад. А. Спрынчан. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — 150 с. — (Школьная бібліятэка).

 Кніга дапаможа знаёмству школьнікаў з беларускай літаратурай другой паловы XIX стагоддзя. Творы В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Вераніцына і Ф. Багушэвіча — надзвычай важныя ў фармаванні беларускай літаратурнай традыцыі і нацыянальнай самасвядомасці.

 

Зборнік твораў 1920 — сярэдзіны 1960-х гг. : проза, паэзія : [для старэйшага школьнага ўзросту]. — Мінск : Беларусь, 2012. — 396, [2] с. — (Школьная бібліятэка).

У кнігу ўвайшлі творы пісьменнікаў 1920 – сярэдзіны 1960-х гг., уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Рэкамендуецца вучням 10-11 класаў.


Нарысы па беларускай літаратуры ХХ ст.: для ст.шк.узросту / уклад. Юрыя Пацюпы.—Мінск: Маст.літ., 2010.—438 с.- (Школьная бібліятэка). У зборнік увайшлі актуальныя даследванні беларускай літаратуры ХХ ст. Працы падрыхтаваны паводле кніг і публікацый, рэкамендаваных школьнай праграмай да вывучэння.

Матэрыялы зборніка могуць быць цікавымі як вучням, так і настаўнікам.

Напісанае застаецца: сучасная беларуская драматургія: для ст. шк. узросту. - Мінск: Маст. літ., 2011. – 228 с. – (Школьная бібліятэка).

 У зборнік увайшлі сучасныя драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для вывучэння ў школе.


Сучасная беларуская драматургія : для сярэд. і ст. шк. узросту. - Мінск: Маст. літ., 2009. — 493 с. — (Школьная бібліятэка).

У зборнік увайшлі драматычныя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для чытання і вывучэння ў агульнаадукацыйных установах.

Георгій Марчук, Новыя прыгоды Несцеркі

Алесь Петрашкевіч. Прарок для Айчыны

Іван Чыгрынаў. Звон—не молітва

 

Сучасная беларуская паэзія: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / укладанне А. Лесавіка; прадмова Л. Гарэлік]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. - 525, [1] с. - (Школьная бібліятэка).

 У кнігу ўвайшлі лепшыя творы сучасных беларускіх паэтаў рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для чытання і вывучэння ў агульнаадукацыйных установах.

Сучасная беларуская проза: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / укладанне А. Лесавіка]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. - 462, [1] с. - (Школьная бібліятэка).

У кнігу ўвайшлі лепшыя творы сучасных беларускіх празаікаў, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для чытання і вывучэння ў агульнаадукацыйных установах.


Беларускія байкі: зборнік: для ст. шк. узросту / уклад. І прадм. Юрыя Пацюпы.—Мінск: Маст.літ., 2010.—310 с.—(Школьная бібліятэка).

 У зборнік увайшлі вясёлыя, дасціпныя, з’едлівыя і мудрыя творы беларускіх байкароў: Кандрата Крапівы, Уладзіміра Корбана, Эдуарда Валасевіча, Міхася Скрыпкі, Уладзіміра Правасуда, Міколы Вяршыніна і іх папярэднікаў. Тут вы можаце даведацца, адкуль да нас прыйшла байка, як яна развівалася і ў чым яе соль. Асабліва ўвага надаецца творам, што вывучаюцца ў школе.

 Гаспадар-камень: зборнік сучас. Беларус. прозы: для ст.шк.узросту.—Мінск: Маст.літ., 2011.—599 с.—(Школьная бібліятэка).

 Зборнік сучаснай беларускай прозы, у які ўвайшлі адны з лепшых сучасных празаічных твораў выдатных беларускіх пісьменнікаў: раман Генрыха Далідовіча "Гаспадар-камень" і  раман - споведзь Алеся Савіцкага "Пісьмо ў рай".


З павагай  да зямлі і да людзей..: зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў: [аповесці і апавяданне: для сярэдняга школьнага ўзросту]. - Мінск: Беларусь, 2011.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў.


Зборнік гістарычнай беларускай прозы : [для старэйшага школьнага ўзросту / складальнік З. І. Падліпская]. - Мінск: Беларусь, 2010. - 341, [2] с. – (Школьная бібліятэка).
У кнігу ўвайшлі творы вядомых беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Караткевіча і Леаніда Дайнекі, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў.

Мастацкае слова ў драматургіі: зборнік твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 11 класе. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 336 с. – (Школьная бібліятэка).
У зборнік увайшлі драматычныя творы, створаныя вядомымі беларускімі пісьменнікамі ў канцы 20 – пачатку 21 стагоддзя. Напісаныя ў жанрах гістарычнай п’есы, драмы, трагедыі, усе яны пераносяць нас у мінуўшчыну, каб яшчэ лепш зразумець сучаснасць, прадказаць будучыню і паразважаць пра адвечнае.

Мастацкае слова ў прозе: зборнік твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 11 класе. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 512 с. – (Школьная бібліятэка).

 У зборнік увайшлі творы вядомых беларускіх пісьменнікаў 20-21 стагоддзяў. Разнастайная тэматыка, розныя па характару літаратурныя героі, асаблівасці ідэйна-мастацкага зместу, майстэрскае валоданне словам накіраваны на сур’езны дыялог аўтара з чытачом аб сэнсе жыцця і выбары ў ім свайго шляху.

Не я пяю — народ Божы… : зборнік паэзіі, прозы, драматургіі / уклад. Наталія Філіповіч.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2015.— 510 с.— (Школьная бібліятэка).

 Гэты зборнік паэзіі, прозы і драматургіі знаёміць шырокае кола чытачоў з класічнымі творамі, абавязковымі для самастойнага прачытання вучнямі ўстаноў сярэдняй адукацыі. Ён зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства.

 Роднае карэнне : зборнік беларускай прозы: [для старэйшага школьнага ўзросту / укладальнік Г. М. Малей]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2010. - 462, [1] с. - (Школьная бібліятэка).

 У кнігу ўвайшлі шырока вядомыя празаічныя творы класікаў беларускай літаратуры З.Бядулі, М.Зарэцкага, М.Гарэцкага, К.Чорнага і іншых.

Родныя словы: вершы і паэмы: [для старэйшага школьнага ўзросту / складальнік Т. Ф. Рослік]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2015. - 182 с. – (Школьная бібліятэка).

У зборнік  уключаны вершы і паэмы класікаў беларускай літаратуры У.Дубоўкі, П.Броўкі, А.Куляшова, якім належыць асаблівая роля ў абнаўленні беларускай паэзіі: як на шляху светапоглядным, духоўным, так і ў кірунку жанрава-стылёвых пошукаў.


Творы замежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову: для сярэд. і стар. шк. узросту / склад. З.І. Падліпская.—Мінск: Беларусь, 2010.—477 с.—(Школьная бібліятэка).

 У кнігу ўвайшлі творы вядомых замежных аўтараў, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў.

Краіну родную люблю: зб. паэзіі: для ст. шк. узросту / укладанне: Мікола Мінзер.—Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.—280 с.—(Школьная бібліятэка).      

Зборнік паэзіі склалі вершы Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча і шэрага іншых сучасных беларускіх паэтаў. Творы прасякнуты любоўю да Айчыны, маці, роднай мовы, беларускай прыроды.

Песня пра хлеб: зборнік паэзіі: для ст. шк. узросту / уклад. Віктара Шніпа.—Мінск: Маст. Літ., 2012.—230 с.—(Школьная бібліятэка)

 У кнігу ўвайшлі лепшыя творы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Вярцінскага з кніг “Песня пра хлеб”, “Тры цішыні”, “Чалавечы знак”, “Ветрана” і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Зуёнка з кніг “Сяліба”, “Маўчанне травы” і “Гронка цішыні”.

Сэрцам народжаны спеў: зборнік паэзіі / уклад. Аксана Спрынчан.—Мінск: Мастацкая літаратура, 2016.—142 с.—(Школьная бібліятэка).

 Ў кнігу ўключаны творы ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Рэкамендуецца вучням 8-11-х класаў для пазакласнага чытання.

Зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне; склад. З.І.Падліпская.—Мінск: Беларусь, 2010.—492 с.- (Школьная бібліятэка).

 У зборнік увайшлі творы вядомых беларускіх пісьменнікаў В.Быкава, І.Сяркова, І.Навуменкі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнадукацыйных устаноў.

 З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / уклад. Мікола Мінзер.—Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009.—464 с.

 Творчасць многіх пісьменнікаў канца XX – пачатку XXI ст. вядомая сёння шырокаму колу чытачоў не толькі на Радзіме, але і за яе межамі.

     Зборнік "З росных сцяжын" склалі аўтабіяграфіі пяцідзесяці чатырох творцаў слова, якія распавядаюць пра мясціны, дзе нарадзіліся, выхоўваліся і вучыліся; пра жыццёвыя і працоўныя дарогі, на якіх сустрэлася багата добрых людзей і сяброў; пра літаратурныя сцежкі і шляхі, якія прывялі іх да зорных вяршыняў.

     Такія кнігі з’яўляюцца неацэнным сродкам для найглыбейшага пазнання эстэтычнай сутнасці скарбаў нацыянальнай літаратуры ўвогуле і канкрэтных твораў у прыватнасці.

Кніга прызначаецца найперш для выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, школьнікаў, а таксама для ўсіх тых, хто неабыякавы да беларускай культуры.

Нарысы па беларускай літаратуры ХХ ст.: для ст. шк. узросту / уклад. Юрыя Пацюпы.—Мінск: Маст.літ., 2010.—438 с.—(Школьная бібліятэка).

У зборнік увайшлі актуальныя даследванні беларускай літаратуры ХХ ст. Працы падрыхтаваныя паводле кніг і публікацый, рэкамендаваных школьнай праграмай да вывучэння. Матэрыялы зборніка могуць быць цікавыя як вучням, так і настаўнікам