ЦИТАТА МЕСЯЦА

"Если не умеешь говорить - учись читать." Помпоний Л.

Ярлыки

среда, 23 апреля 2025 г.

День чернобыльской трагедии

 Отмечается 26 апреля. В этот день в 1986 году произошла самая крупная в истории атомной энергетики авария на Чернобыльской АЭС. В результате выброса радиоактивных веществ больше всего пострадала беларусь: загрязнению подверглось 23% площади страны.3678 населённых пунктов, более 2,2 миллиона их жителей в зоне заражения. Только благодаря мужеству и самоотверженности рабочих, военных и добровольцев, учёных и медиков, рисковавших своими жизнями и здоровьем, удалось избежать ещё более тяжёлых последствий.

Представляем вашему вниманию книги по данной теме:

1. Мятліцкі, М. Чарнобыльскі ранак / Мікола Мятліцкі // Краіну родную люблю: зборнік паэзіі. - Мінск: Літаратура і мастацтва, 2010. - С.187-189. - (Школьная бібліятэка).

Чарнобыльскі ранак

Пляменнік мой, якому ўлетку дваццаць,
Шчасліва бачыць свой юнацкі сон,
І сняцца хлопцу вусны прыгажунь,
Іх вочы, што ясней сінечы небнай.
У той пракляты светам грозны год
На свет з'явіўся ён у час Купалля,
Калі на рэчкі, жоўтыя ад ёду,
Свае вянкі пускала Беларусь.
Ён вырас пад наглядам медыцыны,
І помню, колькі клопатаў было,
І акадэмік, самы імяніты,
Ад скальпеля падлетка ўратаваў.
І вось юнак цнатлівасю красуе.
Смяецца ён - а ў голасе яго
Лаўлю тугі падзённай адгалоскі,
Бо думаю: не той шчаслівай пробы 
Прад ім ўлёгся таямнічы свет
І дыхае магчымаю гразьбой.
Ён для мяне - Чанобыля пагодак,
І некалі - дазволь яму, Гасподзь!-
І поўдзень веку стрэціўшы ў сябрыне, 
Ад думкі той назойлівай жахнецца - 
Чарнобылю таксама пяцьдзесят!
Ім гэтак і крочыць па дарозе, ....

2. Пташнікаў, І. Львы: апавяданне / Іван Пташнікаў // Зборнік твораў для дадатковага чытання ў 8 класе. - Мінск: Беларусь, 2018. - С.281-298. - (Школьная бібліятэка).

2. . Шамякін, І. Злая зорка: Раман: Для ст. шк. узросту. - Мн.: Ураджай, 2000. - 351 с.: іл.- (Школьная бібліятэка).

      "Злая зорка" - першы беларускі раман аб Чарнобылі. У цэнтры - вобраз старшыні райвыканкома Уладзіміра Пыльчанкі. На яго плечы кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі. Паказаны лёс яго сям'і: малодшы сын Глеб - інжынер атамной станцыі - цяжка хварэе, старэйшага Барыса - афіцэра-лётчыка - другі раз пасылаюць у Афганістан, там ён і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца...

      Апрача таго, у рамане ёсць і жыццесвярджальны пачатак: нараджэнне ўнука Валодзькі.