Для самых маленьких читателей и не только...к 85-летию со дня рождения перечитываю и представляю для Вас произведения Владимира Липского.
Ліпскі, У. Пралескі ў небе. Аповесці, апавяданні, казкі: Для мал. і сярэд. шк. узросту / Маст. Ю.В. Качэргіна. - Мн.: Юнацтва, 1997. - 366 с.: іл. - (Школьная бібліятэка).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра пісьменнік Уладзімір Ліпскі ў сваю кнігу ўключыў аповесці, апавяданні, казкі. Усе яго творы вучаць любіць нашу Айчыну, паважаць і цаніць добрых людзей, шанаваць родную мову.
Книгу начинает повесть "Даверлівая душа, або споведзь Шпундзіка".
По мере прочтения повесть удивляла меня своим содержанием всё больше и больше. Она о 15-м подростке, который мечется душой и ищет свой путь в жизни. И о первой любви...Я представляю вам только коротенькие отрывки из этого произведения.
"Марынка пацалавала мяне ў той вечар. Разумееце, сама пацалавала. Я праводзіў яе дадому. Ішлі ўзяўшыся за рукі, гаварылі пра канцэрт. Падышлі да яе пад'езда. Яна чамусьці захвалявалася. Зірнула ўверх і сказала: "Мае не спяць яшчэ. Вунь, бачыш, на сёмым паверсе, трэцяе акно злева". Я шукаў вачыма яе акно, і ў гэты момант яна пацалавала. Ад нечаканасці я ледзь не абмёр. Калі ачомаўся, убачыў, як мільганула ў дзвярах яе блакітная сукенка. Адчуў яе цёплыя губы. Хацелася крычаць: "Марынка!..Я кахаю цябе!.." Хацелася падляцець да сёмага паверха і зазірнуць у трэцяе злева акно: што ж яна робіць цяпер, якія ў яе тата і мама? Але нічога гэтага я не зрабіў, а сарваўся раптам з месца і што ёсць сілы пабег па начным горадзе. Задыхаўся ад радасці і шчасця. Мяне неслі нябачныя крылы нязведанай дагэтуль душэўнай узнёсласці.
...
Для мяне, як двойчы два, зразумела, што дарослым чалавек становіцца тады, калі пачынае рабіць нешта вельмі важнае, калі займаецца нечым усур'ёз.
...
Шпундзікам мяне празвалі даўно. Яшчэ ў другім класе. Як гэта атрымалася, я і сам не згадаю.
...
У нашай сям'і, жартуе бацька, адбываецца "сацыяльны працэс" збліжэння горада і вёскі. Маці і бацька мае - былыя вяскоўцы. Гарадскімі зрабіліся. А я чыста гарадскі тып. Яны нарадзілі мяне, выкармілі, выгадавалі ў горадзе.
...
Думаю пра іх. Называю бацьку і матку старымі. Гэта для красамоўства. Яны ж у мяне самыя маладыя бацькі. Гэта ім толькі здаецца, што я іх бэшчу, не прызнаю. На самай справе - ганаруся імі. У пятым класе, помню, напісаў пра іх сачыненне, дык настаўніца ўслых чытала ўсяму класу: маўляў, вось як трэба разумець і любіць бацькоў! Добра, што хоць прозвішча не назвала. А то ў нас, у класе, не вельмі любяць, калі каго хваляць.
...
У нашай кватэры - дзве бібліятэкі: для мяне і для бацькоў. Тая, што для мяне, даўно ўстарэла. Былі б меншыя - брацік ці сястрычка, - ім бы перайшла не толькі мая бібліятэка, перадаваў бы ў спадчыну шмоткі, свой вопыт. А то як воўк у логаве. Толькі што выць трэба навучыцца.
...
Цэлы дзень у пакоях - я і кнігі. Выбірай любую і чытай. Другі дзень чытаю "Пісьмы да сына" Чэстэрфілда. Разумны англічанін жыў дзвесце гадоў назад. Як я зайздрошчу яго сыну. Ён жа амаль штодня атрымліваў ад бацькі вялікія лісты:
"Мілы мой хлопчык! Я спадзяюся і веру, што ты будзеш не толькі маёй уцехай у старасці, але і маім гонарам, і я ўпэўнены, што стану памочнікам, сябрам і настаўнікам твайго юнацтва. ...Уперадзе ў цябе багата часу, але цяпер ты знаходзішся ў такім перыядзе жыцця, калі адна праведзеная з карысцю гадзіна можа каштаваць больш дваццаці чатырох гадзін наступнага перыяду..."
...
У нашай гарадской кватэры нядзеля - таксама дзень адпачынку. Каб хто карміў, дык з ложкаў бы не вылазілі. Асабліва старыя. Яны такой думкі, што нядзеля якраз для таго, каб адлежацца, адаспацца, пабыць сам-насам, супакоіць нервовую сістэму. Калі я быў меншы, сваю нядзелю яны прысвячалі мне. Вадзілі ў парк, у кіно. Не праміналі ранішнікаў у Палацы культуры. Езділі ў лес, на рэчку. Цяпер яны пазбавіліся гэтых клопатаў. За ручку вадзіць мяне не трэба. І слаўненька. Можна займацца, чым душа жадае. Бацькава душа засаджвае яго за пісьмовы стол, і ён нешта творыць для яе, а не для газеты. Маміна душа - прытулак самых розных жаданняў. Калі яна з ахвотай бярэцца за кухарства, то мы доўга помнім яе абед. Калі садзіцца ля швейнай машыны, то і тут яна сапраўдны творца, пашые што хочаш. Калі яна з любімай кніжкай, то можна пазайздросціць, як яна пранінкнёна чытае: смяецца, не стрымлівае ціхіх слёз, усміхаецца, моршчыць лоб.
...
Чорт, нешта я пачаў глыбока задумвацца пасля таго вечара. Мо чалавекам станаўлюся?
...
Цяпер даходзіць да мяне, што за маміну руку проста брыдка доўга чапляцца. Самому трэба дамагацца сваіх жаданняў. А яны ёсць. Я багата хачу ад жыцця. Але самае галоўнае - вырвацца на волю, у свет. Толькі там можна здзейсніць сваю мэту.
...
Збіраюся ў дарогу. Барометр настрою паказвае "ясна": званіла Марынка!"
***
Продолжает наше знакомство с творчеством Вл.Липского документальная повесть "Пралескі ў небе". Война, наши дети, которых фашисты хотели использовать в качестве доноров. И лётчик Сашка Мамкин...Я покажу Вам только письмо, с которым познакомили его мать...Это произведение обязательно нужно читать самим, чтобы прочувствовать, что происходило и с детьми и как умер герой.
"Дарагая Сяклеція Цимафееўна! Мы ведаем, што вам на старасці гадоў вельмі цяжка перанесці страту любімага сына, такога выдатнага чалавека. Мы ведаем, што Вы не адну ноч прасядзелі з горкімі думамі і слязамі на вачах, чакаючы сына дамоў. Усе гэтыя перажыванні мы глубока разумеем,родная наша маці.
Нам, баявым сябрам Сашы, таксама вельмі нялёгка зараз. Бывалыя лётчыкі, якія не раз бачылі ўсе жудасці вайны і глядзелі смерці ў вочы, плакалі, як дзеці, цяжка пераносячы гібель лепшага сябра і таварыща.
Сяклеція Цімафееўна! Як Вам ні цяжка - мацуйцеся, мужайцеся! Не падайце духам. Ведайце, што Саша аддаў сваё жыццё за шчасце Радзімы. Гераічная смерць Сашы кліча нас да новых подзвігаў у імя Айчыны. Яго светлы вобраз будзе натхняць нас на мужнасць і адвагу.
Ганарыцеся такім сынам, любая Маці! Вы засталіся без роднага сына, але ў Вас ёсць іншыя сыны - Сашавы баявыя сябры, якія ніколі Вас не забудуць.
Дарагая Сяклеція Цімафееўна, заўсёды, у любую хвіліну, мы прыйдзем да Вас на дапамогу. А цяпер наш баявы калектыў са шчырым жаданнем вырашаў аказаць Вам маленькую дапамогу - пасылаем 6 000 рублёў грошай. Жадаем Вам моцнага здароўя, бадзёрасці і сіл, дажыць да шчаслівых дзён канчатковай перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
А калі скончыцца вайна, мы прыедзем да Вас у госці і ў доме, дзе жыў Саша, раскажам, як змагаўся з ворагам, жыў і геройскі загінуў за шчасце нашай Радзімы Ваш любімы сын.
Да пабачэння, наша Маці. Гарачае Вам гвардзейскае прывітанне ад ўсёй эскадрыллі.
Баявыя сябры - камандзір эскадрыллі гвардыі старшы лейтэнант Пуцерброт, лётчыкі Кузняцоў, Жога, Тарасаў, Палзуноў, Гутнік, Прохараў, Блох, Галаванаў, Навасёлаў, Коннаў, Макееў, Казлоў, Дзвячэнка, Гаўрылаў..."
***
Далей апавяданні - Рыгоркавы прыгоды...Перамога, Памочнік, Прызнаўся, Вежа, Радасць, З татам, Вылечылі, Салдацкае пісьмо, Чароўны кекс Енса, Гусак, У вёсцы.
Небольшие, наполненные юмором про Гришку. К примеру, Гусак...
"Аднойчы, калі Рыгорка быў ў вёсцы, здарыўся з ім такі выпадак. Гуляў ён за бабуліным хлевушкам: будаваў пясчаны горад. А дарослыя займаліся сваімі справамі на двары. Неўзабаве з -за хлевушка пачуўся працяглы крык: - А-а-а-а! Прыбегла маці. "А ёя-ёй..." - пляснула яна рукамі. Белы здаровы гусак паваліў Рыгорку, сеў на яго і хоча дзеўбануць. - Агыля!..Агыля!.. - прагнала маці гусака. Пасля падхапіла Рыгорку на рукі, пачала супакойваць: - Ціха, сынок. -Мамочка,скажы яму, хай у вырай ляціць. Не буду я з ім болей гуляць, - усхліпваў Рыгорка. -Не, сыночак, не можа ён лётаць. А зазлаваў ён на цябе, мусіць, таму, што ты ганяў гусянятак. -Не ганяў я гусянятак...-Бачыш, і вінтоўка табе не памагла. - Маці паправіла за спіною сына цацачную стрэльбу. - Трэба, сынок, быць смелым і дужым. Тады нічога не страшна... Пасля выпадку з гусаком Рыгорка кожную раніцу робіць фізічную зарядку, есць манную кашу, п'е малако, ад якога раней адмахваўся. Хоча сілы набрацца,каб перамагчы гусака."
Марынчына казка...: Марынчына казка, Жывы тэлевізар, Гасцінец, Каму ўсміхалася Марынка, Медсястра, Цацкі, Новая гульня, Апельсін, Каменчык з Шыпкі, Дзінара, Чамучка.
Такие же небольшие рассказики о девочки Марине.
Далее "Каралева белых прынцэс", про девочку Аленку: Добрая лісічка, Людская мова, Гульня, Начная казка, Школьніца, Пакаранне за песню, Дадуманая гісторыя, Калі любіш, Пяшчота, Лісяня-невідзімка, "Згубленая" размова, Сакрэт, Расце чалавек, Прызначанае спатканне, Ну і ну, У лесе, На пачатку дня, Як шукалі літару "А", Хто ж "уцягваецца"?, Чароўная ракавіна, Круцелька, Запамінальны дзень, Прызнанне, Адгадка, Падслухалаі, Галоўная, Зарабіў "дзякуй", Адкуль кашаль, Тры імгненні аднаго дня, Каханне, У антракце, От Юлька!.., Парада, Дырэктарка, Два тэлефоны, Развітанне з садзікам, Калі бывае свята?, Цяжкая азбука, Зубяное дрэва, Смешнае і страшнае, Перад школай, Сустрэча
КАЗКІ . "Незвычайныя ўрокі. У нашым доме ёсць дзіцячы сад. Добра Марынцы і Рыгорку, перабягуць з аднаго пад'езда ў другі - і ў садзе.
Іншым дзецям горай. Яны жывуць далей і едуць сюды тралейбусамі, аўтобусамі. Іх прыводзяць мамы, бабулі, а часам і таты.
Можа, хто падумае, што дзеці збіраюцца ў садзік, каб толькі гуляць? Не, у нашым садзіку з ранку да вечара дзеці заняты справай. То ў іх урокі - музыкі, танцаў, мовы. То песню трэба спяваць, то вершык вучыць, то ляпіць што-небудзь з пластыліну, то маляваць. А яшчэ посуд за сабой прыбраць, памыць. Дык хіба гэта гулі?
Казку слухаць - і то трэба ўдумліва. Бо спытае выхавацелька, і не будзеш ведаць, як выганялі лісу з зайчыкавай хаткі. А дзеці любяць слухаць казкі!
От аднойчы выхавацелька сказала: - З заўтрашняга дня ў нас пачнуцца ўрокі казак. Кожны дзень будзем слухаць чыю-небудзь казку. Згодны, дзеці?
Весела зашумелі будучыя казачнікі. Так у нашым садзіку пачаліся незвычайныя ўрокі. Дзеці расказвалі казкі. Кожны сваю.
І я там быў, слухаў новыя казкі, запісаў іх і змясціў у гэтую кніжку.
Чароўны прасік, Пра хлопчыка "Ай", Разумны пеўнік, Як Іванка Новы год праспаў, Як Сяргейка абхітрыў злога чарадзея, Залаты домік, Люлік-Пілюлік, Дзяўчынка Алеся і кот Максім, Дзе жыве рэха?, Умека і Няўмека
Хорошего Вам чтения!