среда, 28 января 2026 г.

Іван Шамякін - 105 гадоў з дня нараджэння

 

Запіскі на палях: https://belarus24.by/by/shows/zapiski-na-palyah/ivan-shamyakin-/ 

Іван Шамякін і яго шляхЧацвер, 21.03.2019, 11:46


Проза Івана Шамякіна - своеасаблівы літаратурны барометр. Яна служыць дакладным паказчыкам усіх змен і новых веянняў, якія адбываюцца вакол нас; па ёй можна меркаваць аб ступені важнасці ці злабадзённасці пытанняў, якімі ў гэты момант жывуць сучаснікі пісьменніка і якім ім закранаюцца. Хто яшчэ з нашых празаікаў мог бы сёння прэтэндаваць у гэтых адносінах на ролю суперніка Шамякіна? Бадай, ніхто.
Ф.І.Куляшоў

Шамякін І. Злая зорка: Раман: Для ст. шк. узросту. - Мн.: Ураджай, 2000. - 351 с.: іл. - (Школьная бібліятэка).
     "Злая зорка" - першы беларускі раман аб Чарнобылі. У цэнтры - вобраз старшыні райвыканкома Уладзіміра Пыльчанкі. На яго плечы кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі. Паказаны лёс яго сям'і: малодшы сын Глеб - інжынер атамнай станцыі - цяжка хварэе, старэйшага Барыса - афіцэра-лётчыка - другі раз пасылаюць у Афганістан, там ён і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца...
     Апрача таго, у рамане ёсць і жыццесцвярджальны пачатак: нараджэнне ўнука Валодзькі.
Шамякін, І.П. Непаўторная вясна: аповесць. Сэрца на далоні: раман / Іван Шамякін. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. - 526 с.- (Школьная бібліятэка).
     Дзеянне аповесці "Непаўторная вясна" - першай часткі рамана-пенталогіі "Трывожнае шчасце" - разгортваецца ў 1939-1940 гадах. У стасунках маладых герояў твора - Сашы Траянавай і Пятра Шапятовіча - адлюстраваны лёс  пакалення, якое адчула подых вайны. Аповесць адметная глыбокім псіхалагізмам і перадачай атмасферы эпохі праз прызму юнацкага ўспрымання жыцця.
     "Сэрца на далоні" - сацыяльны маральна-этычны раман, які ўзнімае тэму памяці падзей Вялікай Айчыннай вайны. Чалавечнасць, спагада, любоў да людзей увасоблены ў вобразе таленавітага доктара Яраша.
Як пісьменнік сацыяльнага асэнсавання жыцця 
І.Шамякін рос разам са сваім часам. Ён здолеў 
шмат што сказаць людзям пра свой час і эпоху. 
Гэта эпоха паўстае з яго  твораў у рэальным сваім 
абліччы, з яе небывалым гераізмам, шматлікімі
складанасцямі, велізарнымі цяжкасцямі, радаснымі
перамогамі і прыкрымі паражэннямі чалавечага духу.
Яго творчасць - гэта адбітак жывой хады часу.
Віктар Каваленка
     Шамякін І. Сэрца на далоні: Раман; Гандлярка і паэт: Аповесць: Для ст. шк. узросту / Іван Шамякін. - Мн.: Маст. літ., 2002. - 670 с., іл. - (Школьная бібліятэка).
     У рамане "Сэрца на далоні" народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ўзнімаюцца праблемы грамадзянскай адказнасці чалавека перад самім сабой, народам, гісторыяй, асуджаецца страх, які калечыў  душы нават тых, хто шчыра ваяваў, занядбанне чалавечай маралі, кар'ерызм.
     Простая жанчына з аповесці "Гандлярка і паэт", якая да вайны толькі і ведала што гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкай аккупацыі, актыўна ўключаецца ў падпольную работу і гіне, узрываючы сябе і ворагаў гранатаю.
     У 1967 годзе пісьменнікаў за раман "Сэрца на далоні" і пенталогію "Трывожнае шчасце"  прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа.
Шамякін І. Палеская мадонна: Аповесці: Для ст. шк. узросту /  Маст. М.Рыжы. Мн.: Юнацтва, 1998. - 590 с.: іл.
      У новую кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці "Палеская мадонна", "Выкармак", "Крывінка" і інш. Яго героі - нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце.

Кожны раман ці аповесць Івана Шамякіна -
гэта новае, свежае слова аб нашай рэчаіснасці, аб нашых праблемах, аб нашых людзях, гэта раскрыццё маральных глыбінь чалавечых душ, гэта і яго споведзь аб сваіх ідэалах, сваіх надзеях, сваіх радасцях і сваіх болях.
Андрэй Макаёнак
Шамякін І.П. У роднай сям'і: Аповесці і апавяданні. [Для ст. шк. узросту / Аўт. уступ. артыкула У.В.Гніламёдаў; Маст. М.С. Будавей]. - Мн.: Юнацтва, 1986. -  491 с.,  іл. - (Шк. б-ка).
     У кніжку народнага пісьменніка, Героя Сацыялістычнай Працы Івана Шамякіна ўвайші аповесці "Першы генерал", "Браняпоезд "Таварыш Ленін", "Шлюбная ноч" і апавяданні, якія вывучаюць у школе. Гэта творы на гісторыка-рэвалюцыйную тэму, прысвечаныя вялікаму Леніну, гераічнаму мінуламу нашага народа і надзённым пытанням сучаснасці.