ЦИТАТА МЕСЯЦА

"Человек перестает мыслить, когда перестает читать". Дени Дидро

Ярлыки

суббота, 6 сентября 2025 г.

Скарына Францыск (каля 1490 - каля 1551)

 Людзі - галоўны скарб зямлі беларускай: для сярэд. шк. узросту / склад. А.І. Левіціна. - Мінск: Беларусь, 2021. - 128 с.: іл. - (Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара).

     Выданне знаёміць чытачоў з беларусамі, якія шмат зрабілі для таго, каб імя нашай бацькаўшчыны горда гучала ва ўсім свеце. Сярод іх славутыя асветнікі, пісьменнікі, вучоныя, спартсмены, мастакі, дзеячы тэатра і кіно, а таксама касманаўты - выхадцы з Беларусі.

      Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігавыдання, асветнік-гуманіст, мысліцель, пісьменнік, перакладчык, вучоны - медык.
     Нарадзіўся ў сям'і заможнага купца ў Полацку. Верагодна, там атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1504 г. паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень бакалаўра, у 1512 г. у Падуанскім універсітэце атрымаў ступень доктара медыцыны. 6 жніўня 1517 г. у Празе выдаў першую друкаваную беларускую кнігу - "Псалтыр", таксама надрукаваў кірыліцай 23 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам "Бивлия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению".
      Доўгі час сярод лінгвістаў вялася дыскусія пра мову, на якую ён пераклаў кнігі: на беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы ці на царкоўны стыль старабеларускай мовы. Беларускія лінгвісты прыйшлі да высновы, што мова перакладаў Бібліі Ф.Скарыны - гэта беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы. Кнігі, адметныя мастацкім, гравюрным, арнаментальным упрыгажэннем, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкага майстэрства, былі арыентаваны на ўсе слаі беларускага грамадства (практычны памер і наяўнасць каментарыяў да тэксту). Выдавецкая дзейнасць асветніка зрабіла вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявала ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі.
https://youtu.be/ZQuBKUCIYro - Францыск Скарына: чытаючы гравюры / Запіскі на полях
     Ф.Скарына з'яўляецца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі. Яго вобраз асэнсаваны ў творчасці М.Багдановіча, Р.Барадуліна, П.Броўкі, Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, А.Дудара, А.Канапельскі, У.Караткевіча, Ю.Касцюка, А.Петрашкевіча, М.Танка і інш.
       У гонар кнігавыдаўца зацверджаны вышэйшыя ўзнагароды краіны - медаль і ордэн Францыска Скарыны. Яго імя носіць Гомельскі ўніверсітэт, арганізацыі і аб'екты; іменем асветніка названы вуліцы ў Віцебску, Мінску, Нясвіжу, Оршы, Полацку, Слуцку і інш. У гонар Ф.Скарыны ў розных краінах усталяваны помнікі, зроблены скульптурныя і жывапісныя выявы. Яго іменем названы астэроід № 3283  Солнечнай сістэмы.
https://vkvideo.ru/video-44570930_456254934?ref_domain=yastatic.net - Францыск Скарына. Беларусь 1.
     Жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны вывучае комплексная навуковая дысцыпліна - скарыназнаўства. У 2019 г. у выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выпушчана персанальная энцыклапедыя "Францыск Скарына".

среда, 3 сентября 2025 г.

День белорусской письменности

      День белорусской письменности проводится ежегодно в первое воскресенье сентября. Такое решение принял Совет Министров Беларуси. Постановлением правительства определена дата проведения XXXII Дня белорусской письменности. 

     В этом году мероприятие посвящено нескольким значимым датам: 80-летию Победы в Великой Отечественной войне, 500-летию выхода книги "Апостол" Франциска Скорины, а также юбилеям выдающихся деятелей национальной литературы.

В 2025 году столицей Дня белорусской письменности будет Лида (Гродненская область).

        "Минская правда" ко Дню белорусской письменности не просто вспомнила великих белорусских писателей, но и с помощью ИИ оживила их в видео. Они сами расскажут о своем времени и мыслях, которые звучат сегодня так же актуально, как и века назад.
          26 августа в обращение выпущен конверт с оригинальной маркой, посвященной Дню белорусской письменности. Художник конверта и специального штемпеля - Ольга Копачева, а дизайн разработан Мариной Крезо. 
***
     Мы представляем вашему вниманию книгу: Суша, А.А. Вынаходства буквара ў Беларусі. / А.А.Суша. - Мінск: Беларусь, 2021. - 168 с.: іл. - (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).
     Кніга прысвечана гісторыі з'яўлення Буквара на беларускіх землях. Буквар - гэта не толькі першая кніга для навучання грамаце, але і выхавальнік вышэйшых агульначалавечых каштоўнасцей, прадаўжальнік шматвяковых адукацыйных традыцый. Праз яго юнае пакаленне атрымлівае асноўныя веды аб сваёй Бацькаўшчыне, сваім народзе і яго культуры. Гісторыя беларускага Буквара налічвае больш за чатыры стагоддзі. Менавіта нашы продкі стварылі першы ў свеце Буквар і адыгралі важнуюролю ў станаўленні сусветнай адукацыйнай прасторы. Беларускі Буквар аказаў істотны ўплыў на з'яўленне Буквароў у многіх краінах свету і пакінуў свой след у сусветнай букварыстыцы і кніжнай культуры.

"...ЗАКЛЮЧЭННЕ
     ...да нашага часу захаваліся адзінкавыя асобнікі старадаўніх Буквароў, а часам толькі іх фрагменты, хаця некалі яны выдаваліся вялікімі накладамі. І ў дадзеным выпадку гаворка ідзе не пра тое, што нехта іх спецыяльна знішчаў. Вучэбныя кнігі не ляжалі без патрэбы на паліцах бібліятэк, а былі аднымі з самых запатрабаваных выданняў. Калі меркаваць па ўладальніцкіх запісах на гэтых кнігах, то яны ўвесь час пераходзілі з рук у рукі. Гэта сведчыць пра тое, што вучэбных кніг, нягледзячы на іх вялікія наклады і частае перавыданне, заўсёды не хапала. Як і ў наш час, маладыя чытачы вельмі пільна і інтэнсіўна працуюць з Букваром, і нярэдка праз тры - пяць гадоў Буквар ужо проста немагчыма выкарыстоўваць, таму яго месца даволі хутка займае новае выданне Буквара. Так было і 100, і 400 гадоў таму.
.... Вяртанне цікавасці да Буквара, якое адбылося ў сувязі са святкаваннем 400-годдзя з часу выдання першай кнігі пад такой назвай, вядзе да актуалізацыі дасягненняў айчыннай асветніцкай думкі і вучэбнай практыкі. А нам ёсць чым ганарыцца: першы ў свеце Буквар стварылі нашы продкі. З Буквара пачыналася першае навучанне нашых дзядуляў і бабуль, нашых продкаў - ды і нас з вамі!"
https://youtu.be/JEnsYsyOm1o - Як беларусы Буквар прыдумалі (Алесь Суша)