18 апреля - Международный день памятников и исторических мест; 22 апреля - Международный день Земли; 23 апреля - Всемирный день книги и авторского права;

суббота, 18 апреля 2026 г.

День чернобыльской трагедии

      Отмечается 26 апреля. В этот день в 1986 году произошла самая крупная в истории атомной энергетики авария на Чернобыльской АЭС. В результате выброса радиоактивных веществ больше всего пострадала Беларусь: загрязнению подверглось 23% площади страны. 3678 населённых пунктов, более 2,2 миллиона их жителей оказалось в зоне заражения. Только благодаря мужеству и самоотверженности рабочих, военных и добровольцев, учёных и медиков, рисковавших своими жизнями и здоровьем, удалось избежать ещё более тяжёлых последствий.
Чарнобыльскі ранак
Пляменнік мой, якому ўлетку дваццаць,
Шчасліва бачыць свой юнацкі сон,
І сняцца хлопцу вусны прыгажунь,
Іх вочы, што ясней сінечы небнай.
У той пракляты светам грозны год
На свет з'явіўся ён у час Купалля.
Калі на рэчкі, жоўтыя ад ёду,
Свае вянкі пускала Беларусь.
Ён вырас пад наглядам медыцыны,
І помню, колькі клопатаў было,
І акадэмік, самы імяніты,
Ад скальпеля падлетка ўратаваў.
І вось юнак цнатлівасцю красуе.
Смяецца ён - а ў голасе яго
Лаўлю тугі падзённай адгалоскі,
Бо думаю: не той шчаслівай пробы
Прад ім улёгся таямнічы свет
І дыхае магчымаю гразьбой.
Ён для мяне - Чарнобыля пагодак,
І некалі - дазволь яму, Гасподзь! -
І поўдзень веку стрэціўшы ў сябрыне,
Ад думкі той назойлівай жахнецца - 
Чарнобылю таксама пяцьдзесят!
Ім гэтак двум і крочыць па дарозе,
Услед за імі - дзецям, і унукам,
І шчэ багата іншым пакаленням
Дарогай гэтай сполашна прайсці
І ўсё ніяк злой памяці не збыцца.
Святлынь жыцця...За рысай сумнай даты,
За дваццаць шостым красавіцкім днём,
Такім жа самым, што і сёння вось
Чарнеецца зноў каляндарнай лічбай, - 
Ужо ў мінулым весялосць жыцця,
Усё яго жывое бесклапоцце:
Грыбы і рыба, ягады і зёлкі...
І самы чысты, беспагрозны свет.
Усё у той пары, даўно аджытай,
І некалі раскажуць пра яе,
Як сёння мы пра мамантаў гаворым.
Там раніцы былі - няма званчэй.
Там у людскіх адкрытых свету душах
Трывуча бытавала безбаязнасць:
Быў каласок - подобны каласку,
Была расінкай - кожная расінка,
Была усмешкай - кожная усмешка
І чалавекам - кожны чалавек.
Сягоння ўсё - чарнобыльскія слёзы.
Ужо інакш смяюцца, чую, дзеці.
Ужо з інакшым прысмакам грыбы,
Інакшы дождж цярусіць над зямлёй,
І прывідна ступае ўсюды сполах.
І бачу, як разгульны род зямлян
Ад прорвіны раз'ятранай упарта
Хадою адступаецца ўсё дальш,
І іншыя трагедыі жагнаюць
Усё часцей наш чалавечы род - 
То землятрус, то згубнае цунамі,
І драма чалавечага жыцця
Ўбіраецца вянком трагічных дат,
Як кінуты гарод чартапалохам.
Ды ўсё ж ніколі у суквецці хіжым
Чарнобыльскі не знікне дзікарос,
Абвуглены трагедыі дыханнем.
Ён - напамін: як блізка сёння мы,
Насельнікі зялёнае планеты,
Ад яміны, што потайна капалі
Ў яе жвірах. каб так, як самагубца,
Пад жвір пакласці чалавечы след.
І ўжо - як сёння самі мы на Марсе -
З планет чужых наступнікі жыцця
Шукаць пачнуць на выстылай Зямлі
 Калішнюю прысутнасць Чалавека.
І знойдуць, пэўна, ў Бабчыне маім,
Дзе ўжо ў бязлюднай ядзернай пустэльні
Ніколі не збуцвеюць на кладах
Прапрадзедаў маіх нязнаных косці...
...Пляменнік спіць. Калі прачнецца ён,
Хлапцу у вочы зырка ўпырскне ранак
Агністае чарнобыльскае сонца.
І буду я маліць яго вясну
Застацца на рэнтгены не пагрознай.
МІкола Мятліцкі

Экологический портал Республики Беларусь: 

Журнал "Родная прырода": https://zviazda.by/editions/85767/

Могилевский областной комитет природных ресурсов и охраны окружающей среды: http://mogilevpriroda.gov.by/