Чуйце, хлопчыкі, дзяўчаткі!
Прапаную вам загадкі
Для гульні цікавай, новай -
Трэніроўкі разумовай.
Як з людзьмі гамонім мы,
Чуюцца амонімы -
Словы двухаблічныя,
Не для ўсіх прывычныя.
Як іх разгадаеце,
Вестачку мне дайце -
Я сардэчна буду рад.
З прывітаннем
Дзед Кандрат
ЦНБ НАН БЕЛАРУСІ. Кандрат Крапіва. Пісьменнік, вучоны, грамадзянін: https://youtu.be/C1CYQDjJhhA?si=vNvprUhzoRH6u5ZK
Фільм створаны супрацоўнікамі ЦНБ НАН Беларусі да 115-ці годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Беларусі Кандрата Крапівы (1896–1991).
Актыўная, разнастайная творчая і грамадская дзейнасць К. Крапівы – паэта-сатырыка, байкапісца, празаіка, драматурга, крытыка, вучонага, віцэ-прэзідэнта АН БССР, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР – прынесла яму шырокую вядомасць не толькі ў сваёй краіне, але і далёка па-за яе межамі. Многія з яго неўміручых сатырычных твораў і сёння не страцілі сваёй актуальнасці, з’яўляюцца своеасаблівай школай мастацкага майстэрства.
Досье к 120-летию народного писателя Беларуси Кондрата Крапивы: https://belta.by/culture/view/dose-k-120-letiju-narodnogo-pisatelja-belarusi-kondrata-krapivy-183791-2016/
Необычные факты о Кондрате Крапиве к 120-летию классика: https://www.sb.by/articles/sem-tsennykh-fotografiy-kondrata-krapivy.html
Семья с историей. Кондрат Крапива: ветвь, полная листьев - https://minsknews.by/semya-s-istoriey-kondrat-krapiva-vetv-polnaya-listev/Досье к 125-летию со дня рождения народного писателя Кондрата Крапивы: https://belta.by/culture/view/k-125-letiju-so-dnja-rozhdenija-narodnogo-pisatelja-belarusi-kondrata-krapivy-dosje-belta-431370-2021/
Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры. Экспазіцыя "Кандрат Крапіва. Ад маленства да сталасці": https://bellitmuseum.by/ekspazitsyiya-kandrat-krapiva-ad-malenstva-da-stalastsi/
КРАПІВА
Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе:
Я - пякучка-крапіва.
Я расту вось тут над плотам
І не так даўно ўзышла,
А ўжо многім абармотам
Рукі-ногі папякла.
Хто палез за агуркамі,
Хай той носіць пухіры -
Мяне голымі рукамі
Асцярожна, брат, бяры.
Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я - пякучка-крапіва.
1922
1. Крапіва, К. На вастрыі: п'есы, апавяданні, вершы і байкі / Кандрат Крапіва; уклад. Алёна Атраховіч, Віктар Шніп; мастак Анатоль Александравіч. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. - 383 с.
Выданне да 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы (1896 - 1991) склалі яго найлепшыя п'есы, байкі, вершы і апавяданні.
2. Крапіва, К.К. Вершы, байкі: для ст.шк.узросту; уклад. Віктара Шніпа; прадм. Сцяпана Лаўшука. - Мінск: Маст.літ., 2009. - 430 с.- (Школьная бібліятэка).
У кнізе друкуюцца сатырычныя і гуманістычныя вершаваныя творы Кандрата Крапівы, напісаныя ім на працягу свайго сямідзесяцігадовага пісьменніцкага шляху.
3. Крапіва, К. Брама неўміручасці: камедыі / Кандрат Крапіва. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. - 125 с. - (Школьная бібліятэка).
У кнігу класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы (1896 - 1991) увайшлі шырока вядомыя і ўсенародна любімыя камедыі "Хто смяецца апошнім" і "Брама неўміручасці".
4. Кандрат Крапіва. Вершы, байкі: Для мал. і сярэд. шк. узросту / Уклад. Л.Ф.Леўкіна. - Мн.: Універсітэцкае, 2000. - 191 с. - (Школьная бібліятэка).
У зборнік увайшлі прыказкі, прымаўкі, вершы, байкі, а таксама пераклады на беларускую мову твораў І.Крылова, Т.Шаўчэнкі, А.Міцкевіча, У.Маякоўскага і А.Твардоўскага.
5. Крапіва К. Выбраныя творы: У 2-х т. Т.2. П'есы. - Мн.: Маст.літ., 1986. - 622 с., 8 л. іл.
Гераізму савецкіх людзей у вайну і мірны час прысвечаны драмы "Канец дружбы", "Партызаны", "Проба агнём", "З народам" і "Пяюць жаваранкі". У сатырычных камедыях "Хто смяецца апошнім", "Мілы чалавек", "Людзі і д'яблы", "Брама неўміручасці" аўтар выкрывае бюракратаў, дармаедаў, нахабнікаў, кар'ерыстаў і розных прыстасаванцаў.
6. Крапіва К. Хто смяецца апошнім; Проба агнём; Брама неўміручасці.: П'есы. [Для ст.школ. узросту / Уступ. артыкул Д.Я.Бугаёва; Маст. У.М.Вішнеўскі]. - Мн.: Юнацтва, 1983. - 188 с., іл., 1 л. партр. - (Школ.б-ка).
У кнігу ўвайшлі п'есы К.Крапівы "Хто смяецца апошнім" (1939), "Проба агнём" (1943), "Брама неўміручасці" (1972).
Баечны жанр у беларускай літаратуры развівалі многія пісьменнікі. У тым ліку і такія яе гранды, як Ф.Багушэвіч, Я.Колас і Я.Купала. Аднак менавіта з імем Кандрата Крапівы звязваецца росквіт гэтага жанру ў беларускай літаратуры. Больш таго, спецыялісты адзначаюць вялікія заслугі беларускага баснапісца ў развіцці, узбагачэнні сусветных баечных традыцый, у рэфармаванні некаторых жанравых канонаў.
Сцяпан Лаўшук