Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забяспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
"100 гадоў з дня нараджэння Івана Навуменка"
Святло далёкай зорькі. Іван Навуменка. Беларусь 3: https://youtu.be/zXKkUqv2oao
Дарагі дружа, як ты зразумеў, ад кожнага беларуса залежыць, ці не будзе пагражаць нашай роднай беларускай мове знікненне, ці не стане яна мёртвай мовай.
Каб гэтага не адбылося, трэба любіць і шанаваць мову нашых продкаў. Трэба клапаціцца аб тым, каб жывая прыгожая беларуская мова штодня гучала з нашых вуснаў, каб мы не засмечвалі яе без патрэбы запазычаннямі, каб руплівая цікавасць да скарбаў і таямніц роднай мовы не пакідала нас напрацягу жыцця. А ўсяго толькі і трэба - пачаць з сябе!