ЦИТАТА МЕСЯЦА

"Чтение есть создание собственных мыслей при помощи мыслей других людей". Н.А.Рубакин

Ярлыки

понедельник, 10 февраля 2025 г.

Адкуль пайшлі беларусы

      Бяздоннае багацце: Легенды, паданні, сказы / Склад. А.І.Гурскі. - Мн.: Маст.літ., 1990. - 255 с.: іл.

      У зборнік увайшлі беларускія народныя легенды, паданні, вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапіснага архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е.Раманава, П.Шэйна, А.Сержпутоўскага, М.Дабравольскага, М.Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка.

      Цудадзейны карагод: зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе.У 2 ч. Ч.1. / уклад.І.Г.Волкава.- Мінск: Народная асвета, 2018. - 264 с.: іл. - (Школьная бібліятэка).

     У кнігу ўвайлі творы беларускіх пісьменнікаў - класікаў і сучасных аўтараў. 

Легенда "Адкуль пайшлі Беларусы"

     Калі свет яшчэ толькі пачынаўся, дык нічога нідзе не было. Паўсюль стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тырчаў камень. Аднойчы расхадіўся Пярун і давай пасылаць стрэлы маланак у гэты камень. Ад гэтых стрэлаў пасыпаліся іскаркі: белыя, жоўтыя, чырвоныя.

     Упалі тыя іскаркі ў ваду, і свет закрыўся хмарамі. А калі з-за іх выглянула сонца, стала бачна, дзе вада, а дзе зямля. Так узнікла жыццё і ў вадзе, і на зямлі.

     Нарэшце з'явіўся чалавек. Ён паціху стаў заводзіць свае парадкі. Пабудаваў сялібу, займеў жонку, тая нараджала дзяцей. А як надышла гадзіна яму паміраць, склікаў ён сваіх сыноў і падзяліў усю сваю маёмасць. Толькі пра аднаго сына забыўся - пра Белаполя. Той у гэты час быў у лесе на пчальніку.

     Неўзабаве пасля смерці бацькі вярнуўся Белаполь з пчальніка.

      Браты яму і кажуць:

- Бацька падзяліў між намі сваю маёмасць, а цябе пакінуў сабак. Ды загадаў, каб ты іх пусціў на волю: аднаго - у павы бок, другога - у левы. Колькі яны зямлі аббягуць за дзень, уся яна тваёй будзе.

      Пайшоў Белаполь у поле, злавіў дзвюх птушак, што прыляцелі: адна - з паўднёвага мора, другая - з заходняга. Пусціў адну птушку на поўдзень, а другую - на поўнач і нацкаваў на іх сабак.

     Пабеглі сабакі за птушкамі, ажно зямля закурылася...

      Сабакі і да гэтага часу не вярнуліся, толькі па іх слядах дзве рэчкі працягнуліся: на захад прайшла Дзвіна, на поўдзень -Дняпро.

     На гэтых абшарах Белаполь і пасяліўся. З гадамі ад яго з'явіліся плямёны - беларусы. Яны і зараз там ходзяць, зямельку скародзяць ды жыта сеюць.

Библиотечный квилт "Дзень пачастунку дамавіка - Вялесічы, Кудэсы..."