ЦИТАТА МЕСЯЦА

"Книги - самые тихие и самые постоянные друзья, они самые доступные и мудрейшие советники, и самые терпеливые учителя". Чарльз Уильям Элиот

Ярлыки

пятница, 20 декабря 2024 г.

Іван Чыгрынаў

 Заслуга І.Чыгрынава ў тым, што ён услед за лепшымі творамі сваіх папярэднікаў - К.Чорнага, М.Лынькова, І.Шамякіна, А.Кулакоўскага, В.Быкава, А.Адамовіча і іншых здолеў узнаваць у невядомых яшчэ тэндэнцыях тыя плыні жывой рэчаіснасці мінулай вайны, спасціжэне сапраўднага сэнсу якіх служыць грамадскай ісціне і духоўнаму ўзмужненню савецкага чалавека. Віктар Каваленка


     Чыгрынаў, І.Г. Плач перапёлкі: раман, апавяданні / Іван Чыгрынаў. - Мінск: Маст.літ., 2009. - 447 с.- (Школьная бібліятэка).
     Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934 - 1996) склалі раман "Плач перапёлкі" і апавяданні розных гадоў.
Галоўнай пазеяй для чалавечага і пісьменніцкага лёсу Івана Чыгрынава стала Айчынная вайна, сустрэтая ім у дзіцячым уразлівым узросце. Менавіта з глыбінным адлюстраваннем жыцця, подзвігу і трагедыі народа ў тыя вогненныя гады звязаны самыя значныя дасягненні гэтага выдатнага майстра слова ў літаратуры. Дзмітрый Бугаёў
Змест
Плач перапёлкі. Раман
Апавяданні
Самы шчаслівы чалавак
У баку ад дарогі
Бульба
Ішоў на вайну чалавек
Праз гады
Дзівак з Ганчарнай вуліцы
За сто кіламетраў на абед
Жыве ў крайняй хаце ўдава
Маці
На пыльнай дарозе
Выпадак у вёсцы Капранаўка
Шчаслівае месца
За трэцім разам
Коні

     Чыгрынаў І. Плач перапёлкі; Апраўданне крыві: Раманы: Для ст.шк.узросту / Маст. Ю.К.Зайцаў. - Мн.: Юнацтва, 1990. - 621 с.: іл. - (Шк.б-ка).
     "Апраўданне крыві" працягвае тую ж тэму супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам. Аўтар праўдзіва і па-мастацку пераканаўча паказвае мужнасць і гераізм савецкага народа ў барацбе з фашысцкімі акупантамі.