Масла, А. Адкрыцці стагоддзяў: для мал. і сярэд.шк.узросту / А.Масла. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. - 64 с.: іл. - (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).
Кожная гісторыя ў гэтай кнізе - як чароўнае шкельца, якое дапамагае знайсці цуды сярод звыклых рэчаў і з'яў. Як з'явілася электрычнасць? Хто прыдумаў гадзіннік і тэлефон? Якія казачныя прадметы былі правобразамі шматлікіх адкрыццяў і тэхнічных дасягненняў? Як рухалі тэхнічны прагрэс беларусы? Чаму навучыліся самі і што далі свету? Адказы на гэтыя пытанні, а таксама жартоўная казачная віктарына - у гэтай пазнавальнай кнізе.
"...А вось самы знакаміты беларускі гадзіннік - на адной з вежаў Прывакзальнай плошчы ў Мінску.
Даўжыня яго мінутнай стрэлкі большая за тры метры! Менавіта гэты гадзіннік бачаць беларусы на экранах тэлевізараў у навагоднюю ноч."
"...6 жніўня 1517 г. палачанін Францыск Скарына выдаў у Празе першую друкаваную беларускую кнігу - "Псалтыр".
Наш Францыск Скарына - першадрукар сярод усходніх славян.
Ці ведаеце вы, што:
- Паперу вырабляюць з дрэва, ануч, макулатуры.
- У асноўным для вытворчасці паперы выбіраюць елкі, сасну, бярозу, а таксама эўкаліпт, таполю і каштан.
- Для вырабу 1 тоны паперы патрэбна прыкладна 17 дарослых дрэваў. З іх атрымліваецца каля 30 000 звычайных вучнёўскіх сшыткаў.
- Дрэванарыхтоўкі - у тым ліку і для вытворчасці паперы - спусташаюць зямлю, вядуць да знікнення лясоў. А кожны беражлівы крок, зроблены чалавекам, здольны ўратаваць дрэва.
- Навучыся беражліва абыходзіцца з паперай. Адпрацаваныя сшыткі, старыя газеты, часопісы здавай у макулатуру."
"...З гонарам можна сказаць, што сучасная Беларусь мае аўтамабільны завод "БелАЗ", заснаваны ў 1947 г. Ён уключаны ў сямёрку найбуйнейшых канцэрнаў свету па вытворчасці кар'ернай тэхнікі. Машын БелАЗа працуюць больш чым у 50 краінах свету. Сярод іх - кар'ерны самасвал "БелАз 75600", сапраўдны волат. Толькі ўявіце сабе: важыць ён 240 тон (амаль як 50 сланоў!), мае вышыню 7,22, даўжыню - 14,9, шырыню - 9,25 метраў і рухавік магутнасцю ў 3,5 тысяч коней!
Яшчэ адно прадпрыемства, якім ганарацца беларусы, - МАЗ. З пасляваенных часоў і па сёння Мінскі аўтамабільны завод выпускае не толькі грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння, але і камфортныя аўтобусы, тралейбусы, прыцэпы да легкавых аўтамабіляў."
"...Адна з першых пісьмовых згадак тычыцца Брэсцкага водаправода і датуецца 1566 г.: у замку было зладжана рэдкае прыстасаванне "русмус", якое качала ваду з Мухаўца. У 1899 г. пачалося будаўніцтва водаправода для гараджан."
"...Якуб Наркевіч-Ёдкі. У 1891 г. ён вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму электрамагнітных хваль на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка), але не запатэнтаваў - гэта значыць, афіцыйна не зарэгістраваў - вынаходніцтва.
Якуб Наркевіч-Ёдкі нарадзіўся 8 студзеня 1848 г. у мястэчку Турын, цяпер гэта вёска Пухавіцкага раёна. Доктар медыцыны (1893), прафесар (1900), член-карэспандэнт Расійскага геаграфічнага таварыства (1889)."
"...А ці ведаеце вы, што з мястэчка Дубоўна, што на Віцебшчыне, паходзіць Казімір Семяновіч (1600-1651) - інжынер і тэарэтык артылерыі, вынаходнік шматступенчатай ракеты. Так-так!"
"...З Беларусі паходзіць Барыс Кіт (1910-2018) - матэматык, фізік, амерыканскі канструктар ракетнай тэхнікі. Дзякуючы яго распрацоўкам, здзейснены падарожжы на Месяц і працуе праграма "Шатл"."
"...Да першапраходцаў касмічнай прасторы належаць нашы землякі, беларусы Уладзімір Кавалёнак і Пётр Клімук. А ў кастрычніку 2012 г. яшчэ адзін беларус, Алег Навіцкі, стартаваў у космас - таксама як і землякі-папярэднікі - у якасці камандзіра карабля."
"...Адным словам, беларусы ўпэўнена абжываюцца ў касмічнай прасторы. І як тут не згадаць пра самабытнага беларускага мастака Язэпа Драздовіча - пачынальніка касмічнай тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве."
"...Ці ведаеце вы,што:
- Пол Бэран (1926-2011) - амерыканскі інжынер і вынаходнік, адзін з "бацькоў" - стваральнікаў інтэрнэта, нарадзіўся ў Гродне.
- Байнэт - сайты, інтэрнэт-адрас якіх сканчваецца на .by, узнік у 1994 г., першыя беларускія інтэрнэт-старонкі пачалі з'яўляцца ў 1995 г.
...Правілы бяспечных паводзін у сеціве
- Не ўваходзь на незнаёмыя сайты, не пераходзь па падазроных спасылках.
- Для пароляў выкарыстоўвай складаны набор лічбаў і літар, час ад часу мяняй пароль і не паведамляй яго староннім людзям.
- Не грубі, не брыдкаслоў і не абражай іншых.
- Памятай, што незаконнае капіраванне музыкі, гульняў, праграм і г.д. - гэта парушэнне закона аб аўтарскім праве!
- Не вер усяму, што бачыш ці чытаеш у інтэрнэце. Калі ўзнікаюць сумненні або нешта насцярожвае - звярніся за парадай і дапамогай да дарослых.
- Не паведамляй інтэрнэт-карыстальнікам свае асабістыя дадзеныя і не дасылай незнаёмым свае фотаздымкі.
- Будзь асцярожным: інтэрнэт-сябры могуць быць не тымі, за каго сябе выдаюць. Калі ўзнікаюць сумневы - спыняй стасункі!
- Не дадавай незнаёмых людзей у сябры."
" ...РУХАВІК ПРАГРЭСУ - казка
Даўным - даўно, калі чалавека ад тэхнічнага прагрэсу яшчэ аддзяляў шлях у тысячагоддзі - чалавечая фантазія ўжо стварала казкі. У казках магчыма ўсё, бо межаў фантазія не мае. Вось і марылася чалавецтву, напрыклад, пра хуткае пераадоленне вялікіх адлегласцей, пра магчымасць імгненна пачуць і пабачыць тое, што робіцца дзесьці за светам... Так і з'яўляліся ў казках незвычайныя боты-скараходы, дываны-самалёты, чароўныя люстэркі...Казкі перадаваліся з вуснаў у вусны, і ў расказчыкаў была магчымасць дадаць свае прыдумкі ў карагод незвычайных падзей, ператварэнняў, прыгод.
Такім чынам, і складальнікі казак, і апавядальнікі абуджалі фантазію, уяўленне людзей. І ўрэшце з цягам часу знаходзіліся людзі з інжынерным, канструктарскім мысленнем, якія пачыналі думаць - а як гэта, сапраўды, зрабіць, каб адлегласці пераадольваліся хутка, весткі адпраўляліся імгненна? І пакрысе з'яўляліся ў чалавецтва і аўтамабілі, і тэлевізары, і самалёты...
Культурная раніца с Таццянай Сапегай. Размова з пісьменніцай-казачніцай Аленай Масла:
Людзі - галоўны скарб зямлі беларускай: для сярэд.шк.узросту / склад. А.І.Левіціна. - Мінск: Беларусь, 2021. - 128 с.: іл. - (Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара).
Выданне знаёміць чытачоў з беларусамі, якія шмат зрабілі для таго, каб імя нашай бацькаўшчыны горда гучала ва ўсім свеце. Сярод іх славутыя асветнікі, пісьменнікі, вучоныя, спартсмены, мастакі, дзеячы тэатра і кіно, а таксама касманаўты - выхадцы з Беларусі.
Кніга будзе карыснай для самастойнага чытання, для падрыхтоўкі дамашніх заданняў, паведамленняў на розныя тэмы, на ўроках і на пазакласных занятках.
ВУЧОНЫЯ:
- Алфёраў Жарэс Іванавіч (1930-2019): https://www.belarus.by/by/about-belarus/famous-belarusians/zhores-alferov
Расійскі фізік. Акадэмік Расійскай акадэміі навук(1979, член-карэспандэнт 1972). Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1990), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995) і інш. Доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1973). ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта (1988).
- Барысевіч Мікалай Аляксандравіч (1923-2015): https://nasb.gov.by/bel/members/pamyati-uchenogo/borisevich.php
Беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1969, член-карэспандэнт 1966), Акадэміі навук СССР (1981), Расійскай акадэміі навук (1992). Доктар фізіка-матэматычных навук (1965), прафесар (1967). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1994).
- Высоцкі Міхаіл Сцяпанавіч (1928-2013): https://nasb.gov.by/bel/members/pamyati-uchenogo/vysotskii.php
Беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989, член-карэпандэнт 1984). Доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі беларусі (1976). Заслужаны работнік прамысловасці СССР (1991). Герой Беларусі (2006).
- Дамейка Ігнат Іпалітавіч (1802-1889): https://bis.nlb.by/ru/documents/135469
Вучоны, геолаг, мінералог, даследчык Чылі.
- Жэбрак Антон Рамановіч (1901-1965): https://csl.bas-net.by/personalii/60868/jebrak-anton-romanovich/
Беларускі генетык і селекцыянер. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940). Доктар біялагічных навук, прафесар (1936). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944).
- Карскі Яўхім Фёдаравіч (1861-1931): https://bsu.by/professorskoe-sobranie/predshestvenniki/ya-khim-fyedaravich-karski.php
Беларускі філолаг-славіст, мовазнавец, літаратуразнавец, этнограф. Акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук 91916, член-карэспандэнт 1901). Правадзейны член Інбелкульта (1922), Чэшскай акадэміі навук (1929).
- Купрэвіч Васіль Феафілавіч (1897-1969): https://nasb.gov.by/bel/members/pamyati-uchenogo/kuprevich.php
Беларускі вучоны ў галіне патафізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1942), прафесар (1950). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1952). Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1953). Доктар біялагічных навук (1942), прафесар (1950). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1967), Герой Сацыялістычнай працы (1969).
- Семяновіч Казімір (каля 1600-пасля 1651): https://library.by/portalus/modules/belarus/readme.php?subaction=showfull&id=1162161000&archive=1678792922&start_from=&ucat=&
Інжынер і тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст.
- Сухой (Сухі) Павел Восіпавіч (1895-1975): http://rntbcat.org.by/belnames/F_HTM/Suhoj.HTML
Савецкі авіяканструктар, вынаходнік, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі. Доктар тэхнічных навук (1940). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1957, 1965).
- Сцяпанаў Барыс Іванавіч (1913-1987): http://ifan.basnet.by/by/
Беларускі фізік, заснавальнік навуковай школы па спектраскапіі і лазернай фізіцы. Доктар фізіка-матэматычных навук (1949), прафесар (1953). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1967). Герой Сацыялістычнай Працы (1973).