Вялізная размалёўка "Магілёў. Магілёўская вобласць"
"З дапамогай гэтай размалёўкі можна зрабіць віртуальнае падарожжа па Магілёву, пачаць са старадаўняга вакзала, прайціся па пешаходнай вуліцы, паслухаць трубача, які тройчы на дзень грае фанфары з вежы ратушы, падзівіцца на арыгінальны будынак Магілёўскага тэатра, а потым зрабіць прыпынак на Плошчы зорак, якую ўпрыгожвае адзіны ў свеце помнік астролагу, і пасядзець на адным з 12 крэсел, якія сімвалізуюць знакі задыяка.
Размалёўка дазваляе атрымаць асалоду ад прыгажосці горада і проста шчыра пасмяяцца, бо мастак змясціў на паперы шмат забаўных і запамінальных персанажаў.
Размалёўка "Магілёўская вобласць" распавядае пра славутасці і гістарычныя мясціны гэтага рэгіёны, ды і ўвогуле пра цікавае і незвычайнае на Магілёўшчыне. Сюжэты размалёўкі дазваляюць скласці агульнае ўяўленне пра буйную прыроду, эканоміку, гісторыю Магілёўскай вобласці, даведацца пра месцы, якія можна наведаць разам з бацькамі. Вы не толькі зробіце маляўнічую вандроўку па помніках архітэктуры і гісторыі, але і пазнаеміцеся з разнастайнымі прадстаўнікамі жывёльнага і расліннага свету, знакамітымі рамёствамі і прадпрыемствамі гэтай вобласці.
Усё, што змешчана на размалёўцы: палацы і храмы, звяры і птушкі, вадаёмы і прамысловыя аб'екты, дзеці і дарослыя - пададзена так, каб маленькаму мастаку было цікава і весела."