"Беларуская гісторыя ў творах Леаніда Дайнекі"
(28.01.1940, Змітраўка, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць - 21.08.2019)
" Даўно мне хацелася напісаць пра беларускую мінуўшчыну. Яшчэ ў маленстве (яно такое далёкае), чытаючы кніжкі пра славутых віцязяў, пра аблогі гарадоў, пра жахлівыя вастрадзюбыя бярвенні-тараны, якія, нібы шкарлупінне, праломвалі акутыя жалезам брамы, марыў я нейкім чынам сустрэцца з продкамі - з крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі. Але як? ... Каб напісаць гэту кнігу, мне трэба ведаць гісторыю..."
Леанід Дайнека
Дайнека Л. Меч князя Вячкі; След ваўкалака: Раманы: Для ст.шк.узросту / Маст. В.І.Кліменка. - Мн.: Юнацтва, 1993.
У рамане "Меч князя Вячкі" адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі - крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці аб'яднання славянскіх народаў, а таксама іх суседзяў - літоўцаў, латышоў, эстонцаў - дзеля таго, каб супроцьстаяць ворагу.
Раман "След ваўкалака" расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслаава Полацкага.