ЦИТАТА МЕСЯЦА

"Перестать читать книги - значит перестать мыслить". Ф.М.Достоевский

Ярлыки

четверг, 28 ноября 2024 г.

Новые книги!!

 


1. Быкаў, В.У. Выбраныя творы: для дзяцей сярэд. і ст.шк.узросту / Васіль Быкаў; укл. Наталля Шчарбакова, Наталля Крыцкая, Таццяна Курмазія. - Мінск: Звязда, 2024. - 640 с. - (Школьная бібліятэка).

     У зборнік увайшлі вядомыя аповесці і апавяданні класіка беларускай літаратуры В.У.Быкава, якія ўключаны ў вучэбную праграму па беларускай літаратуры для 9-га і 11-га класаў.

Змест
Аповесці: Альпійская балада, Сотнікаў, Абеліск, У тумане
Апавяданні: Адна ноч, Смерць чалавека

2. Мележ, І.П. Людзі на балоце: раман: для дзяцей ст.шк.узросту / Іван Мележ. - Мінск: Беларусь, 2024. - 406 с.: іл. - (Школьная бібліятэка).

     Першым раманам "Людзі на балоце" з цыкла "Палеская хроніка" І.Мележ адкрыў для чытача паказ жыцця жыхароў закінутай сярод балот і лясоў вёскі Курані. Галоўныя героі Васіль і Ганна ў "багне" падзей, нягледзячы на прыгажосць свайго кахання і адносін, страцілі адзін аднаго, як ні змагаліся за сваё шчасце. А можа ўсё наперадзе?

     Кніга выдаецца ў межах праграмы, зацверджанай МІністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і прызначана для адукацыйных мэт.

3. Караткевіч, У.С. Чорны замак Альшанскі: раман: для дзяцей ст.шк. узросту / Уладзімір Караткевіч. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2024. - 374 с. - (Школьная бібліятэка).

     У гістарычным рамане - дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" (1979) пісьменнік уваскрашае падзеі далёкага мінулага. Гэтыя падзеі гістарычна і сюжетна звязаныя з сучаснасцю.

4. Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10-11 класах. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2024. - 335 с. - (Школьная бібліятэка).

      У кнігу ўвайшлі творы сусветна вядомых класікаў амерыканскай і аўстрыйскай літаратур.

Змест
Эрнэст Хемінгуэй. Стары і мора. Пераклад з англійскай Паўла Марціновіча
Эрнэст Хемінгуэй. Бывай, зброя! Пераклад з рускай Анатоля Бутэвіча
Райнер Марыя Рыльке. Паэт. Пераклад з нямецкай Васіля Сёмухі
Райнер Марыя Рыльке. Сёмая элегія. Пераклад з нямецкай Васіля Сёмухі.

5. Сборник произведений для дополнительного чтения в 9 классе: для детей сред.шк.возраста. - Минск: Беларусь, 2024. - 199 с. - (Школьная библиотека). 

     В книгу вошли произведения трёх писателей русской литературы - Д.И.Фонвизина, А.С.Пушкина, В.М.Шукшина, творивших в XVIII, XIX, XX веках. Каждый из них - яркий представитель своей эпохи, внёсший вклад в сокровищницу мировой изящной словесности, подарив миру образы литературных героев на все времена.

     Сборник издаётся в рамках программы, утверждённой Министерством образования Республики Беларусь, и предназначен для образовательных целей.

Содержание
Денис Фонвизин. Бригадир
Александр Пушкин. Скупой рыцарь
Александр Пушкин. Моцарт и Сальери
Александр Пушкин. Каменный гость
Александр Пушкин. Пир во время чумы
Александр Пушкин. Пиковая дама
Василий Шукшин. Срезал (печатается по публикации рассказа в журнале "Новый мир", 1970, №7
Чудик (печатается по публикации рассказа в книге "Там, вдали. Рассказы, повесть". - М., "Советский писатель", 1968)
Сельские жители (печатается по публикацтт рассказа в книге "Сельские жители. Рассказы". - М., "Молодая гвардия", 1963)
Беседы при ясной луне (печатается по публикации рассказа в книге "Беседы при ясной луне". - М., "Советский писатель", 1974)