ЦИТАТА МЕСЯЦА
Ярлыки
- "Пойман за чтением" (1)
- "Читаем сами! Читаем с нами!" (1)
- 10 декабря - День прав человека (1)
- 3 декабря - День инвалидов Республики Беларусь (1)
- Адкрыцці стагоддзяў (1)
- Белорусы в космосе (1)
- Бесплатные видеоуроки для учащихся 1-11 классов (1)
- Впечатления от книг (1)
- Впечатления от прочитанных книг (2)
- Встреча с писателями (1)
- Громкие чтения (1)
- Давайте обсуждать прочитанные книги (1)
- День школьных библиотек (1)
- Зимний проект "Предновогодний марафон - 2023" (1)
- Книга месяца (3)
- Кніга запрашае чытача (1)
- Людзі - галоўны скарб зямлі беларускай (1)
- Наталья Михальчук (1)
- Неделя родительской любви (1)
- Новые журналы (1)
- Новые книги (8)
- О книгах (1)
- О профессии - библиотекарь (1)
- О профессиях (1)
- Поэтесса (2)
- Православная книга (1)
- Проба пера (1)
- Путешествие гурмана по страницам книг (1)
- Родителям (1)
- Серия книг "Я - горжусь" (1)
- Сетевой проект по чтению для 6-х кл. - будущих 7классников (1)
- Синквейн (1)
- Тесты по литературе (1)
- Учебные издания "Геноцид белорусского народы в годы ВОВ" (1)
- Функциональная грамотность (1)
- Читательский дневник (1)
- Чтение для души (1)
- Чтение с ребёнком (1)
- Что почитать: рекомендует Виктор Астафьев (1)
- Чытаем па-беларуску (1)
- Юбилейные даты писателей (3)
- QR - коды (1)
понедельник, 4 ноября 2024 г.
суббота, 2 ноября 2024 г.
Давайте обсуждать прочитанные книги
Алесь Рыбак. Што пасееш...
Аповесць "Што пасеешь..." (1982) убачыла свет раней. Як і ў папярэдніх сваіх творах, і тут Алесь Рыбак верны праўдзе жыцця. Выпадак - пісьмо ў рэдакцыю - падказаў яму тэму: у вайну ў жанчыны загінуў муж і малое дзіця. Сын. Што бывае страшней? І якую адплату можна прыдумаць гэтай праклятай вайне? Але жыццё заўсёды складаней і мудрэй за самыя адчайныя людскія намеры. І тут таксама стала папярок дарогі неадольнае.
...Жонка паліцая на вачах у галоўнай гераіні аповесці Вольгі (пакуль яна была ў партызанах, тая пасялілася ў яе хаце) нарадзіла дзіця, а сама памерла ад родаў... Застаўся яшчэ і яе старэйшанькі - шасцігадовы хлопчык.
...І не вытрывала жаночае сэрца! Пакінула Вольга ў сваёй пустой схаладнелай хаце няшчаснае немаўля...Старэйшага шасцігадовага - упрасіла суседа завезці ў раён, сабрала яды на дарогу, апранула ў што здолела - адправіла ў дзіцячы прытулак... А потым, як акрыяла сама, як тое чужое дзіця - таксама хлопчык - акрыяла, быццам начала сама сябе не пазнаваць. Такое дарагое і ўсё больш і больш любае рабілася ёй тое чужое дзіця...
"Дзеці ж не вінаватыя...Не? Дзецям жа не будуць помсціць?.." - такія былі апошнія перадсмяротныя словы паліцаевай жонкі.
А недзе праз месяц спавіла, загарнула Вольга хлопчыка ў коўдрачку і пайшла з ім у сельсавет. Запісаць. Даць імя дзіцяці. Атрымаць метрыку...І неўзабаве - ведала людзей, - каб не дражнілі, не калолі пальцамі ў вочы, пакінула сваю хату, з'ехала са свайго хутара. У самы далёкі сельсавет, дзе ні яна нікога не ведала, і яе не ведаў ніхто... Толькі блізкай суседцы сказала, і тая пабажылася, што нікому нічога не раскажа.
Не стаўлю сабе мэтай пераказваць увесь змест аповесці "Што пасееш..." (нецікава будзе чытаць!), аднак галоўнае ўсё ж перакажу.
...Дзімка Лагацкі (Вольга дала яму сваё прозвішча і імя па бацьку - Іванавіч - запісала па свайму мужу, які загінуў на вайне героем) рос і нічога не ведаў, апрача матчынай дабрыні і пяшчоты. Гэтулькі засталося яе ў Вольгі! Можа, і занадта яе было, без бацькавай, мужчынскай увагі і патрабавальнасці. Але тое і было яе шчасце.
...Здарылася, аднак, падзея, што зрабіла яе шчаслівейшаю ўдвая: знайшоўся (сам іх адшукаў) старэйшы Дзімкаў брат Алёшка! І як жа добра жылося іх утраіх - двум браткам з іх мамай! Пакуль не выраслі яны, Дзімка з Алёшкам - такія не падобныя і розныя ва ўсім браты. Пакуль кожны з іх не стрэў уласны свой лёс. Пакуль была з імі мама... . Алена Васілевіч