Мы приготовили для вас небольшую презентацию "ЛЕТО в библиотеке - 2024": https://docs.google.com/presentation/d/1UT8TaNOAC6t2YHEpqiUQAwzImYLq_WVnmV9UIfp4Qf0/edit?usp=sharing
Мікола Мятліцкі
Раснашчокае сонца лясное,
Над кучомкамі сосен - зара.
Над кучомкамі сосен - зара.
Пахне свежаю, волкаю хвояй.
У жывічных падцёках кара.
Сухадрэвіну дзяцел дубасіць,
Льецца дробны, густы перастук.
Неба сіняе зоркі ўжо гасіць,
Меркне белага месяца крук.
Як раздольна,духмяна і свежа!
Свет не страціў дзівосаў і чар.
Цвердзь зямлі і сусвету бязмежжа.
Ты ўсіх скарбаў жыцця - уладар.