ЦИТАТА МЕСЯЦА

Чтение художественной литературы расширяет границы личного опыта, позволяет перечувствовать, увидеть созданные воображением писателей картины будущего.

Ярлыки

четверг, 12 октября 2023 г.

Новые книги

 1. Беларуская проза даваеннага перыяду: для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. - 302 с. - (Школьная бібліятэка).

     У гэты зборнік увайшлі раман і апавяданні для вывучэння беларускай літаратуры ў X класе. Класіка ад Кузьмы Чорнага, Лукаша Калюгі і Міхася Лынькова зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства.


2. Зборнік твораў для дадатковага чытання ў VI класе: для дзяцей сярэд.шк.узросту / укл. Наталля Шчарбакова. - Мінск: Звязда, 2023. - 440 с. - (Школьная бібліятэка).
    У зборнік увайшлі творы выбітных сучасных беларускіх пісьменнікаў Кацярыны Хадасевіч-Лісавай, Святланы Быкавай, Генадзя Аўласенкі, а таксама класікаў айчыннай літаратуры Янкі Маўра, Якуба Коласа, Васіля Віткі, Івана Пташнікава.
3. І памяць гаворыць: зборнік твораў для дадатковага чытання ў 10 класе: для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту / склад. С.І.Моўчан. - Мінск: Беларусь, 2023. - 279 с. - (Школьная бібліятэка).
     У кнігу ўвайшлі лірычныя і празаічныя творы беларусаў-франтавікаў, сучасных беларускіх аўтараў, для якіх тэма Вялікай Айчыннай вайны стала адной з галоўных у творчасці. Глыбока і па-майстэрску ў іх перададзены боль беларускага народа, раскрыты трагедыі асабных сем'яў і людзей, паказаны самыя жахлівыя бакі вайны - для таго, каб такое болей ніколі не паўтарылася...
     Зборнік выдаецца ў межах праграмы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і прызначаны для адукацыйных мэт.
4. Пташнікаў, І.М. Мсціжы: раман: для ст.шк.узросту / Іван Пташнікаў. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. - 360 с. - (Школьная бібліятэка).
       Падзеі, апісаныя ў рамане, адбываюцца ў беларускай вёсцы пяцідзясятых - шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. Героі кнігі - калгаснікі, механізаторы, дактары, рабочыя леспрамгаса.
     Аўтар пранікнёна і з хваляваннем распавядае пра нашу рэчаіснасць, любоў чалавека да роднай зямлі , яго клопаты аб захаванні прыроды.

5. Сборник произведений для дополнительного чтения в 8 классе: для детей сред.шк.возраста. - Минск: Беларусь, 2023. - 391 с. - (Школьная библиотека).
      В книгу вошли произведения мировых мастеров художественного слова - У.Шекспира, А.Чехова, В.Короленко, М.Горького. Их литературные герои - представители разных эпох и стран, но они одинаково мечтают о счастье. Только у каждого из них представление о нем сугубо свое, сугубо личностное. Предаваясь мечтам о счастье, они идут к нему через преграды и истытания. Не все достигают цели, но опыт каждого героя бесценен для читателя.
     Сборник издается в рамках программы, утвержденной Министерством образования Республики Беларусь, и предназначен для образовательных целей.